Іван Самойлавіч Бражнык

беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч

Іван Самойлавіч Бражнык (7 студзеня 1923, в. Санжара-Цернаватка, Палтаўская губерня, Украінская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка (цяпер — Сахноўшчынскі раён, Харкаўская вобласць, Украіна — 1998) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Іван Самойлавіч Бражнык
укр.: Іван Самойлович Бражник
Старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
1967 — 1974
Папярэднік Пётр Васільевіч Загорскі
Пераемнік Анатолій Кліменцьевіч Бяляеў
Нараджэнне 7 студзеня 1923(1923-01-07)
Смерць 1998
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

У 1944 годзе скончыў Чкалаўскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, пасля чаго да 1946 года працаваў лётчыкам-інструктарам. З 1946 па 1949 гады працаваў пілотам Брэсцкага, Мазырскага авіяатрадаў грамадзянскага паветранага флоту.

У 1958 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. Займаў кіруючыя пасады ў гаспадарчых і партыйных органах Мазыра, Калінкавіч, Жыткавіч Гомельскай вобласці.

З 1967 па 1974 гады старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта. У 1974 годзе абраны старшынёй Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза працаўнікоў дзяржаўных устаноў.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Якабсон, А. С. На чале горада і раёна / А. С. Якабсон // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, [1] с. — С. 635. — ISBN 985-01-0255-1.