Ігар Паўлавіч Філонаў

Ігар Паўлавіч Філонаў (1 ліпеня 1939, Магілёў — 2018) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989).

Ігар Паўлавіч Філонаў
Дата нараджэння 1 ліпеня 1939(1939-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2018
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум (1957), Беларускі політэхнічны інстытут (1964).

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1960, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэхналогія машынабудавання», прафесар, у 1992—2005 — загадчык кафедры, з 1993 — прарэктар па вучэбнай рабоце, у 2000—2004 — першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: матэматычнае мадэліраванне працэсаў формаўтварэння прэцызійных паверхняў дэталей машын і прыбораў; стварэнне высокаэфектыўных спосабаў апрацоўскі, а таксама тэхналагічнага абсталявання і сродкаў аўтаматызацыі, алгарытмаў і праграм кіравання, якія забяспечваюць зніжэнне дынамічнай нагружанасці і энергаспажывання.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2000).

Бібліяграфія правіць

  • Исследование влияния конструктивных параметров и схем нагружения шариковых винтовых пар, применяемых в металлорежущих станках, на распределение нагрузки по виткам резьбы : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.169 / И. П. Филонов. — Минск, 1970.
  • Математические модели формирования точных сферических поверхностей и алгоритмы управления режимами обработки : диссертация … докторара технических наук : 05.02.08 / Филонов Игорь Павлович. — Минск, 1987.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Філонаў Ігар Паўлавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 398.
  • Филонов Игорь Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 373—374.
  • Филонов Игорь Павлович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели наук и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 75—76. Соболезнования // Весці БНТУ. — Мінск, 2018. — 14 верасня.