Ідыятыя
Ідыятыя (ідыятызм) (ад ст.-грэч. Ἰδιωτεία (idioteia) — «невуцтва, грубасць») — самая глыбокая ступень алігафрэніі (разумовай адсталасці), у цяжкай форме характарызуецца амаль поўнай адсутнасцю мовы і мыслення.
Ідыятыя | |
---|---|
МКХ-10 | F73. |
МКХ-9 | 318.2 |
DiseasesDB | 001523 |
Апісанне
правіцьХворыя на ідыятызм не могуць хадзіць, у іх парушана будова ўнутраных органаў. Ідыётам недаступная асэнсаваная дзейнасць. Мова не развіваецца. Ідыёты вымаўляюць толькі асобныя цяжказразумелыя гукі і словы, часта не разумеюць мову навакольных, не адрозніваюць сваякоў ад старонніх. Яны не здольныя да самастойнага жыцця: не валодаюць элементарнымі навыкамі самаабслугоўвання, не могуць самастойна есці, часам нават не перажоўваць ежу, выгляд неахайны, маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе і наглядзе. Мысленне не развіваецца, рэакцыя на наваколле рэзка зніжана. Эмацыйнае жыццё складаецца з прымітыўных рэакцый задавальнення і незадавальнення. У адных пераважаюць успышкі нематываванага гневу, у іншых — млявасць і абыякавасць да наваколля.
Дзеці, хворыя на ідыятызм, не могуць навучацца і традыцыйна знаходзяцца (са згоды бацькоў) у спецыяльных установах (дзіцячых дамах).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2