Ізалінія
умоўная лінія на геаграфічнай картце
Ізалінія, або лінія ўзроўню (функцыі) (стар.-грэч.: ισος — «роўны») — умоўнае абазначэнне на карце, чарцяжы, схемы або графіку, якое прадстаўляе сабой лінію, у кожнай кропцы якой вымяраная велічыня захоўвае аднолькавае значэнне. Ізалініі — спосаб прадстаўлення скалярнай функцыі ад двух зменных на плоскасці.

Віды ізаліній
правіць- Ізатэрма — ізалінія аднолькавых тэмператур;
- Ізахора — ізалінія аднолькавых аб'ёмаў;
- Ізабара — ізалінія аднолькавага ціску;
- Ізакванта — ізалінія аднолькавага аб'ёму вытворчасці прадукту ў залежнасці ад фактараў вытворчасці
Бергштрых
правіць- Бергштрых — кароткая рыска, якая ставіцца на тапаграфічнай карце перпендыкулярна гарызанталям і паказвае кірунак паніжэння рэльефу. Ён паніжаецца ў напрамку, супрацьлеглым месцу злучэння бергштрыха і гарызанталі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізалінія