Ізенгард
Ізенгард (англ.: Isengard) — у свеце Толкіна вежа з замкам, збудаваная Гондарам калісьці да Трэцяй Эпохі ў цэнтры Міжзем'я.
крэпасць | |
---|---|
![]() Ізенгард у фільме «Уладар Пярсцёнкаў: Дзве крэпасці» | |
Прыналежнасць | Ізенгард |
Народ | Народ Ізенгарда |
Кіраўнік (III эпоха) | Саруман Белы |
Мяжуе з | Рохан — Фангорн — Дунланд |
Край Міжзем'я | Цэнтр |
У часы Трэцяй Эпохі — горад, які мог стаць сталіцай новай дзяржавы, створанай Саруманам Белым, але з-за правалу ў бітве за Хельмаву Падзь і нападзення Энтаў, застаўся звычайным горадам. Там збіраліся дзесяці-тысячныя войскі, якія атакавалі Хельмаву Падзь.
Сам Ізенгард уяўляе сабой вежу (Артханк) і замак (акружныя сцены). Да здрадніцтва Сарумана ў сярэдзіне круга быў вялікі парк, які потым быў вырублены…

У 2759 г. Трэцяй Эпохі Саруман заняў вежу, толькі што выбітую ў дунладанцаў, якія там жылі з 2710 г.. Пасля, у 3019 г., калі адбываліся асноўныя падзеі вядомай кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», Ізенгард быў затоплены вадой з Ізена Энтамі, якія прыйшлі з леса Фангорн. Пасля гэтага Саруман стаў вязнем Артханка пад аховай Дрэвабарода. Адпушчаны пасля завяршэння вайны пярсцёнка.