Імператрыца Мэйсё

Акіко (子子), Імператрыца Мэйсё (яп.: 明正天皇, 9 студзеня 1624 — 4 снежня 1696) — 109-я кіраўніца ў гісторыі Японіі, кіравала з 22 снежня 1629 года да 14 лістапада 1643 года. Яе тытул — она кадзу-но мія (яп.: 女一宮)).

Імператрыца Мэйсё
яп.: 明正天皇
Імператар Японіі
22 снежня 1629 — 14 лістапада 1643
Папярэднік Emperor Go-Mizunoo[d]
Пераемнік Go-Kōmyō[d]
Empress regnant of Japan[d]
22 снежня 1629 — 14 лістапада 1643
Нараджэнне 9 студзеня 1624(1624-01-09)
Смерць 4 снежня 1696(1696-12-04) (72 гады)
Род Японскі імператарскі дом[d]
Бацька Emperor Go-Mizunoo[d]
Маці Такугава Кадзука[d]
Веравызнанне будызм
Дзейнасць палітык, манарх, арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другая дачка Імператара Го-Мідзунао (後水尾天皇) і Такугавы Кадзука (子子), дачкі 2-га сёгуна, Такугавы Хідэтада (徳川 秀忠). Дзяцей не мела.

Яе імя было скамбінавана з імёнаў папярэдняй імператрыцы, Імператрыцы Гэмэй (707—715) і яе дачкі Імператрыцы Гэнсё (715—724).

У 1629 годзе, яна стала імператрыцай Японіі пасля свайго бацькі, імператара Го-Мідзунао, які раптам адрокся ад трона пасля так званага «інцыдэнту з пурпурным адзеннем». Імператар абвінавачваўся ў тым, што дараваў Ганаровую пурпурную вопратку больш чым дзесяці святарам нягледзячы на ўказ сёгуна, які гэта забараняў.

Яна стала першай жанчынай на троне Японіі з часоў Імператрыцы Сётаку (称徳天皇), якая памерла ў 770 годзе.

Увесь час кіравання фактычна кіраваў краінай Го-Мідзунао, яе бацька. У 1643 годзе Мэйсё адмовілася ад трона на карысць свайго малодшага брата, які стаў Імператарам Го-Камё (後光明天皇).