Іна Іванаўна Барыева

Іна Іванаўна Барыева (нар. 12 ліпеня 1975, Мядзел Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Іна Іванаўна Барыева
Нараджэнне 12 ліпеня 1975(1975-07-12) (48 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, настаўнік рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры. Працоўную дзейнасць пачала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры Мядзельскай сярэдняй школы № 2 Мінскай вобласці. Працавала другім сакратаром Мядзельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», загадчыкам аддзела па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама, спецыялістам па экалагічнай асвеце дзяржаўнай прыроднай установы «Нацыянальны парк „Нарачанскі“» Мядзельскага раёна, вядучым спецыялістам, начальнікам аддзела па справах моладзі Мінскага аблвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1][2][3].

Зноскі