Адкрыць галоўнае меню

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут бізнесу» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта або Інстытут бізнесу, скарочана ІБ БДУ — дзяржаўная ўстанова адукацыі. Створана ў красавіку 1996 года пад назвай Спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі кадраў па менеджменце тэхналогій пры БДУ. У 1999 годзе Спецыяльны факультэт атрымаў назву Міжнародная вышэйшая школа бізнесу і менеджменту тэхналогій. У 2004 г. Міжнародная вышэйшая школа была перайменавана ў Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ[1].

Інстытут бізнесу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Главный корпус ИБМТ БГУ.JPG
Англійская назва School of Business of BSU
Заснаваны 1996
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Маскоўская, 5
sbmt.bsu.by

У інстытуце навучаецца больш за 2800 студэнтаў і слухачоў. Агульная колькасць выпускнікоў — больш за 3500 чалавек.

Гісторыя стварэння і станаўленняПравіць

Інстытут ствараўся як міжнародны адукацыйны праект сумесна з амерыканскімі бізнес-школамі. Першая праграма Інстытута — магістарская праграма па менеджменце навукаёмістых тэхналогій ПЭМТ давала магчымасць атрымаць амерыканскі дыплом магістра. За перыяд развіцця Інстытута функцыянавала некалькі адукацыйных праграм, выкладанне на якіх вялося выключна на англійскай мове:

  • магістарская праграма па менеджменце навукаёмістых тэхналогій ПЭМТ;
  • праграма падрыхтоўкі кадраў для кампаніі Філіпс;
  • сумесная беларуска-нарвежская праграма па лагістыцы;
  • англамоўная праграма МВА

Усе выкладчыкі ў першыя гады пасля заснавання інстытута прайшлі навучанне і стажыроўку ў Амерыцы. На працягу шасці гадоў выкладанне вялося толькі на англійскай мове, шэраг курсаў чыталі выкладчыкі з ЗША, Швецыі, Францыі.

У 1998 годзе адбыўся першы выпуск магістраў па спецыяльнасці «Менеджмент».

У 1999 годзе пачала працу адукацыйная праграма магістарскага ўзроўню «Master of Business Administration» (МВА).

У 2004 годзе адбыўся набор студэнтаў на навучанне па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» (бакалаўрыят). Інстытут з'яўляецца ініцыятарам пачатку падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» ў Рэспубліцы Беларусь і ўстановай адукацыі-распрацоўшчыкам навучальнага плану спецыяльнасці.

У 2004 годзе пачала працаваць праграма перападрыхтоўкі «Еўрапейскі менеджар». Да ІБМТ БДУ праграма функцыянавала ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

У 2006 годзе ў рамках партнёрства з Molde University College (Нарвегія) адкрыта Сумесная беларуска-нарвежская магістарская праграма па лагістыцы.

У рамках падпісанай сумеснай дамовы пра супрацоўніцтва паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам эканомікі і тэхналогій Германіі ІБМТ БДУ ў 2007 годзе прызначаны каардынатарам Сумеснай беларуска-нямецкай праграмы па падрыхтоўцы кіраўнічых кадраў для эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе на базе існай англамоўнай праграмы МВА ІБМТ БДУ разглядалася магчымасць стварэння першай беларускай англамоўнай праграмы МВА, якая магла б прэтэндаваць на міжнародную акрэдытацыю CEEMAN і АМВА.[2] Аднак праект па стварэнні праграмы быў замарожаны па патрабаванні афіцыйнага Мінска ў адказ на рашэнне ўрада ЗША аб увядзенні эканамічных абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь.

У 2012 годзе праект ІБМТ па стварэнні англамоўнай адукацыйнай праграмы МВА, акрэдытаванай у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ўключаны ў Нацыянальную праграму міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі на 2012—2016 гады.

2013 год. Пачата падрыхтоўка магістраў па спецыяльнасці "Тэхналогіі кіравання персаналам".

2014 год. Пачата падрыхтоўка па спецыяльнасці "Бізнес-адміністраванне" (першая ступень вышэйшай адукацыі) цалкам на англійскай мове. Адкрыты філіял кафедры бізнес-адміністравання інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій на базе Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Варшаве. Падпісана Пагадненне аб праграме двайных дыпломаў для студэнтаў спецыяльнасці «Лагістыка» з універсітэтам прыкладных навук Кюменлааксо (Фінляндыя).

2016 год. Адкрыта праграма магістратуры "Кіраванне банкаўскім бізнесам". Пачата супрацоўніцтва з Балтыйскай асацыяцыі развіцця менеджменту (Літва)

2017 год. Пачата падрыхтоўка спецыялістаў па IPO. Інстытут прыняты ў члены AACSB і з'яўляецца першай установай Беларусі, прынятай у гэтую сусветную арганізацыю.

9 красавіка 2018 года на пасяджэнні Савета БДУ было прынята рашэнне аб далучэнні да Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій і перайменаванні ў Інстытут бізнесу БДУ.

Структура інстытутаПравіць

Структура інстытута ўключае 2 факультэты, 4 кафедры, цэнтр дыстанцыйнай адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, а таксама шэраг аддзелаў для забеспячэння навучальнай і арганізацыйнай працы.

Кафедры Інстытута:

  • кафедра бізнес-адміністравання
  • кафедра лагістыкі
  • кафедра менеджменту тэхналогій
  • кафедра бізнес-камунікацый

Спецыяльнасці вышэйшай адукацыі (1 ступень)Правіць

  • Бізнес-адміністраванне
  • Лагістыка
  • Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі

Спецыяльнасці вышэйшай адукацыі (2 ступень, магістратура)Правіць

  • Бізнес-адміністраванне (праграма МВА — Master of Business Administration)[3]
  • Кіраванне лагістычнымі сістэмамі
  • Інавацыйны менеджмент
  • Тэхналогіі кіравання персаналам
  • Фінансавы менеджмент
  • Кіраванне банкаўскім бізнесам

Спецыяльнасці перападрыхтоўкіПравіць

На праграмах перападрыхтоўкі ажыццяўляецца навучанне спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у галінах кіравання, лагістыкі, фінансаў, IT-тэхналогій:

Міжнароднае супрацоўніцтва ІнстытутаПравіць

Адным з кірункаў дзейнасці Інстытута з'яўляецца міжнароднае партнёрства.

Формы міжнароднага супрацоўніцтва Інстытута — гасцявыя лекцыі знакамітых выкладчыкаў бізнес-школ іншых краін, [4] стажыроўкі выкладчыкаў і студэнтаў, сумесныя семінары, міжнародныя канферэнцыі,[5] сумесныя адукацыйныя праграмы.

ВНУ-партнёры Інстытута:

  • Школа менеджменту і эканомікі Vaxjo University (Швецыя)
  • Універсітэт Molde (Нарвегія)
  • Рыжская школа бізнесу (Латвія)
  • Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе (Латвія)
  • Універсітэт менеджменту і эканомікі (Літва)
  • Нямецкае таварыства па міжнародным супрацоўніцтве (GIZ) ТАА (Германія)
  • Міжнародная школа бізнесу Вільнюскага ўніверсітэта (Літва)
  • Нацыянальная Акадэмія кіраванні (Украіна)
  • Універсітэт Дэуста (Іспанія)
  • Блізкаўсходні тэхнічны ўніверсітэт (Турцыя)
  • Маскоўскі ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі (Расія)
  • Эканамічны факультэт Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта (Расія)
  • Маскоўскі дзяржаўны індустрыяльны ўніверсітэт (Расія) i iнш.

Дабрачынная дзейнасць ІнстытутаПравіць

У ІБМТ БДУ на нязменнай аснове працуе дабрачынны праект адраснай дапамогі Інстытута — «Добрая справа». Першая дабрачынная акцыя была праведзена ў 2001 годзе. Праект — гэта шматлікія мерапрыемствы, дзе адбываецца збор сродкаў для дзяцей з прытулку часовага ўтрымання і старых з дому састарэлых Мінскага раёна[6], а таксама традыцыйныя акцыі падчас пасвячэння ў студэнты, на калядных сустрэчах праграм, на выпускных цырымоніях і падчас штогадовага Клубнічнага фэсту.[7]

ЗноскіПравіць

СпасылкіПравіць