Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут бізнесу» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта або Інстытут бізнесу — дзяржаўная ўстанова адукацыі. Створана ў красавіку 1996 года пад назвай Спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі кадраў па менеджменце тэхналогій пры БДУ. У 1999 годзе Спецыяльны факультэт атрымаў назву Міжнародная вышэйшая школа бізнесу і менеджменту тэхналогій. У 2004 г. Міжнародная вышэйшая школа была перайменавана ў Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ[1]. У 2018 г. ператвораны ў Інстытут бізнесу БДУ.

Інстытут бізнесу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Англійская назва School of Business of BSU
Заснаваны 1996
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Адрас вул. Шпалерная, 7
sb.bsu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У інстытуце навучаецца больш за 2800 студэнтаў і слухачоў. Агульная колькасць выпускнікоў — больш за 3500 чалавек.

Гісторыя стварэння і станаўлення правіць

Інстытут ствараўся як міжнародны адукацыйны праект сумесна з амерыканскімі бізнес-школамі. Першая праграма Інстытута — магістарская праграма па менеджменце навукаёмістых тэхналогій ПЭМТ давала магчымасць атрымаць амерыканскі дыплом магістра. За перыяд развіцця Інстытута функцыянавала некалькі адукацыйных праграм, выкладанне на якіх вялося выключна на англійскай мове:

  • магістарская праграма па менеджменце навукаёмістых тэхналогій ПЭМТ;
  • праграма падрыхтоўкі кадраў для кампаніі Філіпс;
  • сумесная беларуска-нарвежская праграма па лагістыцы;
  • англамоўная праграма МВА

Усе выкладчыкі ў першыя гады пасля заснавання інстытута прайшлі навучанне і стажыроўку ў Амерыцы. На працягу шасці гадоў выкладанне вялося толькі на англійскай мове, шэраг курсаў чыталі выкладчыкі з ЗША, Швецыі, Францыі.

У 1998 годзе адбыўся першы выпуск магістраў па спецыяльнасці «Менеджмент».

У 1999 годзе пачала працу адукацыйная праграма магістарскага ўзроўню «Master of Business Administration» (МВА).

У 2004 годзе адбыўся набор студэнтаў на навучанне па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» (бакалаўрыят). Інстытут з’яўляецца ініцыятарам пачатку падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» ў Рэспубліцы Беларусь і ўстановай адукацыі-распрацоўшчыкам навучальнага плану спецыяльнасці.

У 2004 годзе пачала працаваць праграма перападрыхтоўкі «Еўрапейскі менеджар». Да ІБМТ БДУ праграма функцыянавала ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

У 2006 годзе ў рамках партнёрства з Molde University College (Нарвегія) адкрыта Сумесная беларуска-нарвежская магістарская праграма па лагістыцы.

У рамках падпісанай сумеснай дамовы пра супрацоўніцтва паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам эканомікі і тэхналогій Германіі ІБМТ БДУ ў 2007 годзе прызначаны каардынатарам Сумеснай беларуска-нямецкай праграмы па падрыхтоўцы кіраўнічых кадраў для эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе на базе існай англамоўнай праграмы МВА ІБМТ БДУ разглядалася магчымасць стварэння першай беларускай англамоўнай праграмы МВА, якая магла б прэтэндаваць на міжнародную акрэдытацыю CEEMAN і АМВА.[2] Аднак праект па стварэнні праграмы быў замарожаны па патрабаванні афіцыйнага Мінска ў адказ на рашэнне ўрада ЗША аб увядзенні эканамічных абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь.

У 2012 годзе праект ІБМТ па стварэнні англамоўнай адукацыйнай праграмы МВА, акрэдытаванай у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ўключаны ў Нацыянальную праграму міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі на 2012—2016 гады.

2013 год. Пачата падрыхтоўка магістраў па спецыяльнасці «Тэхналогіі кіравання персаналам».

2014 год. Пачата падрыхтоўка па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» (першая ступень вышэйшай адукацыі) цалкам на англійскай мове. Адкрыты філіял кафедры бізнес-адміністравання інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій на базе Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Варшаве. Падпісана Пагадненне аб праграме двайных дыпломаў для студэнтаў спецыяльнасці «Лагістыка» з універсітэтам прыкладных навук Кюменлааксо (Фінляндыя).

2016 год. Адкрыта праграма магістратуры «Кіраванне банкаўскім бізнесам». Пачата супрацоўніцтва з Балтыйскай асацыяцыі развіцця менеджменту (Літва)

2017 год. Пачата падрыхтоўка спецыялістаў па IPO. Інстытут прыняты ў члены AACSB і з’яўляецца першай установай Беларусі, прынятай у гэтую сусветную арганізацыю.

9 красавіка 2018 года на пасяджэнні Савета БДУ было прынята рашэнне аб далучэнні да Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій і перайменаванні ў Інстытут бізнесу БДУ.

Структура інстытута правіць

Структура інстытута ўключае 7 кафедр, цэнтр дыстанцыйнай адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, а таксама шэраг аддзелаў для забеспячэння навучальнай і арганізацыйнай працы.

Кафедры Інстытута:

  • кафедра бізнес-адміністравання
  • кафедра інавацыйнага кіравання
  • кафедра лагістыкі
  • кафедра маркетынгу
  • кафедра прававых і гуманітарных дысцыплін
  • кафедра фінансаў і менеджменту
  • кафедра лічбавых сістэм і тэхналогій

Спецыяльнасці агульнай вышэйшай адукацыі правіць

  • Бізнес-адміністраванне
  • Лагістыка
  • Маркетынг
  • Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі

Спецыяльнасці паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура) правіць

  • МВА[3] (навучанне на рускай і англійскай)
  • MBA HRM (кіраванне чалавечымі рэсурсамі)
  • Маркетынгавыя камунікацыі і рэклама ў бізнесе
  • Фінансавы менеджмент (навучанне на рускай і англійскай)
  • Фінансы і крэдыт (навучанне на рускай і англійскай)
  • Маркетынгавыя камунікацыі ў лічбавай эканоміцы
  • Лічбавая лагістыка
  • Тэхналогіі кіравання персаналам (навучанне на рускай і англійскай)
  • Інавацыйны менеджмент (навучанне на рускай і англійскай)
  • Кіраванне лічбавай трансфармацыяй бізнесу
  • Фінансы нерухомасці
  • Фінансавы маркетынг
  • Кіраванне праектамі

Спецыяльнасці перападрыхтоўкі правіць

На праграмах перападрыхтоўкі ажыццяўляецца навучанне спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у галінах кіравання, лагістыкі, фінансаў, IT-тэхналогій:

  • Еўрапейскі менеджар (спецыяльнасць «Дзелавое адміністраванне»)
  • Лагістыка
  • Рэкламны менеджмент
  • Кіраванне персаналам
  • Бухгалтарскі ўлік і кантроль
  • Фінансы
  • Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм
  • Web-дызайн і камп’ютарная графіка
  • Прамысловая экалогія і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў
  • Сучасная замежная мова
  • Замежная мова (англійская)
  • Дызайн графічны
  • Міжнародны маркетынг
  • Інфармацыйнае і прававое забеспячэнне бізнесу

Спецыяльнасці падвышэння кваліфікацыі правіць

  • МСФС&DIP
  • Кіраванне закупкамі
  • Фінансавы дырэктар
  • Экалогія
  • Маркетынг
  • Практычнае бізнес-планаванне
  • ВЭД і таможнае рэгуляванне
  • Эфектыўны кіраўнік
  • Кіраванне праектамі і партфелямі ў арганізацыі
  • Права і эканоміка інтэлектуальнай уласнасці
  • Кіраванне бізнес-працэсамі
  • Маркетынгавае забеспячэнне ў рытэйле
  • Кіраўніцкі ўлік і кантролінг
  • Актуальныя праблемы падбору і развіцця персаналу ў арганізацыі
  • Біржавая справа
  • Эфектыўныя тэхналогіі і практыкі кіравання арганізацыяй
  • Вытворныя страхавыя інструменты
  • Лінгвістычнае суправаджэнне бізнесу

Міжнароднае супрацоўніцтва правіць

Адным з кірункаў дзейнасці Інстытута з’яўляецца міжнароднае партнёрства.

Формы міжнароднага супрацоўніцтва Інстытута бізнесу БДУ — гасцявыя лекцыі знакамітых выкладчыкаў бізнес-школ іншых краін[4], стажыроўкі выкладчыкаў і студэнтаў, сумесныя семінары, міжнародныя канферэнцыі[5], сумесныя адукацыйныя праграмы.

Дабрачынная дзейнасць інстытута правіць

У Інстытуце бізнесу БДУ на нязменнай аснове працуе дабрачынны праект адраснай дапамогі Інстытута — «Добрая справа». Першая дабрачынная акцыя была праведзена ў 2001 годзе. Праект — гэта шматлікія мерапрыемствы, дзе адбываецца збор сродкаў для дзяцей з прытулку часовага ўтрымання і старых з дому састарэлых Мінскага раёна[6], а таксама традыцыйныя акцыі падчас пасвячэння ў студэнты, на калядных сустрэчах праграм, на выпускных цырымоніях і падчас штогадовага Клубнічнага фэсту[7].

Дырэктары правіць

Зноскі

Спасылкі правіць