Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны

Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны[1] — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне дэмаграфіі і сацыяэканомікі.

Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны
Міжнародная назва Ptoukha Institute for Demography and Social Studies of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 2002
Дырэктар Эла Марленаўна Лібанава
Юрыдычны адрас  Украіна, 01032 Кіеў,
бульвар Тараса Шаўчэнкі, 60
Сайт idss.org.ua

Інстытут дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі НАН Украіны быў створаны ў 2002 годзе акадэмікамі Сяргеем Піражковым, які ўзначальваў інстытут у 2003—2007 гадах, і Элай Лібанавай, якая ўзначальвае інстытут з 2007 года.

Установа з’яўляецца пераемнікам Дэмаграфічнага інстытута Усеўкраінскай акадэміі навук, які працаваў у 1918—1938 гг.

З 2009 г. інстытут носіць імя выдатнага ўкраінскага статыстыка і дэмографа, заснавальніка Дэмаграфічнага інстытута Усеўкраінскай акадэміі навук Міхаіла Васільевіча Птухі.

У 2023 аб’яднаны з Інстытутам эканомікі прыродакарыстання і сталага развіцця НАН Украіны[2] ў Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны.

Кірункі навуковых даследаванняў

правіць
  • Развіццё чалавека ва Украіне: праявы, рызыкі, кірункі ўплыву
  • Сацыяльныя трансфармацыі ўкраінскага грамадства
  • Сацыяльна-дэмаграфічныя працэсы: цыклічнасць і дыферэнцыяцыя
  • Сацыяльна-дэмаграфічнае мадэляванне і прагназаванне

Структура

правіць
  • Аддзел даследаванняў чалавечага развіцця
  • Аддзел дэмаграфічнага мадэлявання і прагназавання
  • Аддзел даследаванняў рызыкі ў сферы занятасці насельніцтва
  • Аддзел мадэлявання сацыяльна-эканамічных працэсаў і структур
  • Аддзел даследаванняў узроўню жыцця насельніцтва
  • Аддзел праблем фарміравання сацыяльнага капіталу
  • Аддзел дэмаграфічных працэсаў і даследаванняў дэмаграфічнай палітыкі
    • Сектар міграцыйных даследаванняў аддзела вывучэння дэмаграфічных працэсаў і дэмаграфічнай палітыкі

Крыніцы

правіць
  1. Відділення економіки НАН України
  2. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2022. Праверана 10 красавіка 2022.

Спасылкі

правіць