Інстытут культуры Беларусі (2010)

Інстытут культуры Беларусі (Інбелкульт) — колішняя дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых у Беларусі. Забяспечвала павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў у сферы культуры[1]. Размяшчаўся ў Мінску па вуліцы Каліноўскага, 12[2].

Інстытут культуры Беларусі
Дата заснавання 2010
Тып інстытут[d]
Сайт inbelkult.by

Гісторыя

правіць

Інбелкульт створаны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2010 г. № 1263 «Аб рэарганізацыі ўстановы адукацыі „Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў“ і стварэнні дзяржаўнай установы адукацыі „Інстытут культуры Беларусі“» і на падставе загаду Міністра культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2010 г. № 131[1].

Інбелкульт, створаны на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, выведзенага са складу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, з’яўляўся правапераемнікам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры (БелДІПК). БелДІПК дзейнічаў з 1991 года, а ў канцы 2007 годзе далучаны да ўніверсітэта і рэарганізаваны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў[1].

Інбелкульт пачаў сваю самастойную дзейнасць 13 снежня 2010 года[1].

У 2012 годзе выдадзены два нумары часопіса «Веснік Інстытута культуры Беларусі»[3], выдаваўся буклет «Еўрапейскія Дні Спадчыны ў Беларусі» (2012—2013)[4], гадавы агляд культуры (2013), манаграфія «Культура Беларусі: 20 год развіцця (1991—2011)» (2012)[5].

У 2014 годзе супраць рэктара Канстанціна Рамішэўскага распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару ў памеры 2000 долараў ЗША[6].

Інстытут культуры Беларусі ліквідаваны 21 жніўня 2017 года[7].

Кірункі дзейнасці

правіць

Дзейнасць Інбелкульта ажыццяўлялася па двух асноўных кірунках[1]:

  • распрацоўка і рэалізацыя адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у сферы культуры;
  • навукова-метадычная і інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі і арганізацый сферы культуры Беларусі, а таксама рэалізацыя задач, накіраваных на інфармацыйна-аналітычнае і арганізацыйна-практычнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры.

Сферы інтарэсаў супрацоўнікаў[1]

правіць
  • даследаванне праблем дадатковай адукацыі дарослых у сферы культуры і розных напрамкаў развіцця сферы культуры;
  • навукова-метадычнае забеспячэнне ўстаноў культуры ў такіх галінах як музейная дзейнасць, ахова гісторыка-культурнай спадчыны, сацыякультурная дзейнасць, традыцыйная культура і прафесійнае мастацтва, аматарская творчасць, падтрымка таленавітай моладзі, укараненне адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій у вучэбны працэс у сістэме дадатковай адукацыі дарослых і дзейнасць арганізацый культуры;
  • навукова- і вучэбна-метадычнае забеспячэнне ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры і дзіцячых школ мастацтваў;
  • арганізацыя міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, семінараў, выставак.

На базе Інбелкульта ажыццяўляліся[1]:

  • суправаджэнне дзейнасці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
  • забеспячэнне работы Сакратарыята Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковае і культурнае абарачэнне нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі (Камісія па рэстытуцыі);
  • навукова-метадычнае суправаджэнне работы Рэспубліканскага савета дырэктароў абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці;
  • арганізацыя і правядзенне кваліфікацыйнага экзамену на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі педагагічным работнікам ДШМ і УССА сферы культуры;
  • дзейнасць галіновай службы інтэлектуальнай уласнасці ў сферы культуры.

Інфармацыйныя рэсурсы

правіць

У Інбелкульце былі распрацаваны і падтрымліваліся ў актуальным стане 4 інфармацыйныя рэсурсы[1]:

4 інфармацыйныя рэсурсы знаходзіліся ў стадыі фарміравання[1]:

  • банк даных слухачоў сістэмы бесперапыннай прафесійнай адукацыі сферы культуры;
  • архіў беларускага замежжа;
  • рэестр музеяў Рэспублікі Беларусь;
  • база даных народных промыслаў і рамёстваў.

Кіраўніцтва

правіць

Станам на 2014 года:

Выданні

правіць
  • Культура Беларусі: 20 год развіцця (1991—2011): [манаграфія] / С. П. Вінакурава К 90 [і інш.]; навук. рэд. І. І. Крук. — Мінск: Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 327 с. : іл. ISBN 978-985-7045-06-8

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Пра Iнстытут. web.archive.org (25 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2015. Праверана 10 красавіка 2024.
  2. Кантакты. web.archive.org (24 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2016. Праверана 10 красавіка 2024.
  3. Веснік Інстытута культуры Беларусі. web.archive.org (5 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2016. Праверана 10 красавіка 2024.
  4. Даведачныя, інфармацыйныя выданні. web.archive.org (5 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2016. Праверана 10 красавіка 2024.
  5. Навуковыя, навукова-папулярныя выданні. web.archive.org (25 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2016. Праверана 10 красавіка 2024.
  6. Рэктар Інстытута культуры папаўся на хабары 2 тыс. даляраў . Наша Ніва (7 чэрвеня 2014). Праверана 10 красавіка 2024.
  7. Інстытут культуры Беларусі (2010) у базе Kartoteka.by