Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў імя І. Ф. Кураса НАН Украіны
Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў імя І. Ф. Кураса НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне гісторыі і сучаснай дынамікі палітычных інстытутаў і працэсаў, узаемаўплыву палітыкі, палітычнай культуры, этнанацыянальных, міжрэлігійных і міжканфесійных, рэгіянальных адносінаў і фактараў сацыяльнага жыцця, выпрацоўкі новых парадыгм этнанацыянальнага развіцця, прадухілення канфлікту у этнанацыянальнай сферы, мадэлявання аптымальных варыянтаў этнапалітыкі, распрацоўкі тэхналогій кіравання ў сістэме палітычных і міжэтнічных адносін, экспертызы законапраектаў, дзяржаўных і недзяржаўных праграм у розных сферах грамадскага жыцця, тэарэтычных і метадалагічных аспектаў палітычных і этнанацыянальных даследаванняў.
Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў імя І. Ф. Кураса Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute for Political and Ethnonational Studies of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1991 |
Дырэктар | Алег Аляксеевіч Рафальскі |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 01011 Кіеў, вул. Генерала Алмазава, 8 |
Сайт | ipiend.gov.ua |
Гісторыя
правіцьУстанова створана пастановай Прэзідыума Акадэміі навук Украіны ад 11 снежня 1991 года на матэрыяльна-тэхнічнай базе былога Інстытута палітычных даследаванняў пры ЦК Кампартыі Украіны як Інстытут нацыянальных адносін і паліталогіі НАН Украіны. З 1997 — Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў НАН Украіны, з 2005 — імя І. Ф. Кураса.
Структура
правіць- Аддзел тэорыі і гісторыі палітычнай навукі
- Цэнтр гістарычнай паліталогіі
- Аддзел палітычных інстытутаў і працэсаў
- Аддзел палітычнай культуры і ідэалогіі
- Аддзел праблем сусветнага палітычнага развіцця
- Аддзел этнапаліталогіі
- Цэнтр яўрэйскай гісторыі і культуры