Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава НАН Украіны
Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэорыі і метадаў матэматычнага і электроннага мадэлявання фізічных і інфармацыйных працэсаў у энергетычных і энергаёмістых сістэмах на аснове сучасных дасягненняў прыкладной матэматыкі і машынных вылічэнняў.
Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | G.E. Pukhov Institute for Modelling in Energy Engineering of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1981 |
Дырэктар | Уладзімір Уладзіміравіч Мохар |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 03164 Кіеў, вул. Генерала Навумава, 15 |
Сайт | ipme.kiev.ua |
Гісторыя
правіцьІнстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы АН УССР быў створаны 7 студзеня 1981 года на базе сектара электронікі і мадэлявання Інстытута электрадынамікі АН УССР. Пастановай Прэзідыума АН УССР ад 24 верасня 1987 года № 305 на базе Аддзялення оптыка-механічных запамінальных прылад Інстытута створаны Інстытут праблем рэгістрацыі інфармацыі АН УССР. У 2000 годзе інстытуту прысвоена імя Г. Я. Пухава.
Структура
правіць- Аддзел тэорыі мадэлявання
- Аддзел матэматычнага і камп’ютарнага мадэлявання
- Аддзел матэматычнага і эканаметрычнага мадэлявання
- Лабараторыя матэматычнага мадэлявання энергарынкаў
- Аддзел мадэлявання энергетычных працэсаў і сістэм
- Аддзел гібрыдных мадэлюючых і кіруючых сістэм у энергетыцы
- Аддзел мадэлявання энергетычыных сістэм
- Тэматычная група спецыяльных сродкаў мадэлявання
- Тэматычная група тэхнічнай дыягностыкі
- Аддзел мадэлявання сістэм арганізацыйнага кіравання
- Тэматычная група экалагічнага аналізу і прагнозу
- Тэматычная група імітацыйнага мадэлявання