Інтэрглоса (Intergloso, Interglosa ці Interglossa) - штучная мова, прапанаваная Лансэлотам Хогбэнам (1895-?) у кнізе Interglossa у 1943 годзе. Мова мае слоўнік большай часткай запазычаны з грэчаскай мовы, і граматыку з рысамі англійскай, кітайскай і піджынга. У 1963 Хогбен прапанаваў штучную мову Essential World English, створаную на аснове бэйсік-інгліш, і пакінуў інтэрглосу. Каля 1981 года Вэндзі Эшбі і Рональд Кларк вярнулі мове жыццё, якая пасля ажыццяўлення некаторых змен пачала звацца Глоса.

Граматыка правіць

Алфавіт і вымаўленне правіць

Інтэрглоса мае лацінскі алфавіт. ae = e; c, ch,q = k; ph = f; rh = r; th = t; x у пачатку слова гучыць як z, у іншых месцах слова мае гук ks; y = i. У пачатку словаў не вымаўляюць першую зычную ў камбінацыях ct-, gn-, mn-, pn-, ps-, pt-, за выключэннем прыстаўкі "pseudo-". Усе словы з некалькі складаў канчаюцца на галосную. Націсковы склад - перадапошні, калі слова канчаецца адной галоснай (bilEta), але трэці з канца, калі слова канчаецца двумя галоснымі: (nEsia, orientAtio).

Марфалогія правіць

Аўтар не ўжывае традыцыйныя назвы (такія як назоўнік, дзеяслоў, і г. д.) каб класіфікаваць словы. Ён прапануе зусім іншую наменклатуру. Існуе 11 "псеўданімаў" з якіх толькі 4 рэальна суадносяцца з займеннікамі (mi = я, tu = ты, na = мы, mu = вы). Псеўданім su пачынае пвтальныя аперацыі. Існуе 6 пытальных, імператыўных, адмоўных і кампаратыўных слоўцаў. Існуе 396 назоўнікаў, але аўтар лічыць "назоўнікамі" толькі назвы пэўных рэчаў. Назоўнікі не маюць ні склона ні множнага ліка. Існуе 20 "глагольчыкаў", г. зн. словаў, якія дзейнічаюць як дзеясловы, дзеяслоўныя прыметнікі ці абстрактныя назоўнікі, толькі змяняючы пазіцыю ў сказе.Гэтыя словы марфалагічна нязменныя. Існуе 29 артыкляў. Аўтар называе "артыклямі" не толькі самі артыклі, але таксама і лічэбнікі. Існуе 417 узмацняльнікаў, г. зн. словаў, якія функцыяніруюць як прыметнікі, прыназоўнікі, прыслоўі. Лічэбнікі (1-10): mono, bi, tri, tetra, penta, hexa, hepta, octa, nonnea, deca.

Сінтаксіс правіць

Парадак словаў у Інтэрглосе абавязкова суб'ект, дзеяслоў, аб'ект. Мадіфіцыруючыя словы з’яўляюцца пасля мадыфікаваных, "артыкль" перад імем, прыслоўі перад аб'ектамі, непрамя аб'ект перад прамым. Адсутнічае змена паслядоўнасці словаў падчас пытання ці адмовы.

Прыклады правіць

  • "Ойча наш"

Na parenta in Urani; na dicte volo; tu Nomino gene revero. Plus tu Crati habe accido; plus u Demo acte harmono tu Tendo epi Geo homo in Urani; Na dicte petitio: Tu date plu di Pani a Na; plus Tu acte pardo plu malo Acte de Na; metro Na acte pardo Mu; Su acte malo de Na. Peti Tu non acte dirigo Na a plu malo Offero: Hetero, Tu date libero Na apo Malo.

  • U domi; su pre gene gravito; habe mega palaeo [Дом, які разбурыўся (ці які раней пацярпеў з-за дзеяння гравітацыі), - вельмі стары (ці мае вялікую старасць)]
  • Un anthtopi; su pre dicte re; non habe bio [Чалавек, аб якім гаварылі (ці аб якім раней гаварылі справу) памёр (Ці не мае жыцця)]
  • Un anthropi; mi pre vise; non habe bio [Чалавек, якога я бачыў(раней) памёр]
  • Un anthropi; na pre dikte de; non habe bio [Чалавек, аб якім мы гаварылі памёр]
  • Fe pre dicte a mi mega longo historio [Яна гаварыла (раней) мне (вельмі) доўгую гісторыю]

Mi date credito de bibli pan amico-pe de mi [Я прысвячаю гэтую кнігу ўсім маім сябрам]

  • U paleo gyna in horta [Старая (знаходзіцца) ў садзе]

Літаратура правіць

Mario Pei. Адна мова для ўсяго света = One language for the world. — New York: Biblo and Tannen, 1968. — P. 137-139. — 291 p. — ISBN 8196-0218-3.

Старонкі ў сеціве правіць

[1] [2](недаступная спасылка)