Ірына Барысаўна Акуловіч
Ірына Барысаўна Акуловіч (нар. 20 кастрычніка 1974, Магілёў) — дзяржаўны дзеяч Беларусі.
Ірына Барысаўна Акуловіч | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1974 (49 гадоў) |
|||
Адукацыя | ||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 20 кастрычніка 1974 года ў Магілёве.
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова. Была музычным кіраўніком у садку-яслях № 46, а пазней — настаўніцай малодшых класаў у школе № 21[1].
Працавала на розных пасадах у Магілёўскім абласным тэлерадыёаб’яднанні, прайшла шлях ад уласнага карэспандэнта да загадчыцы карэспандэнцкага пункта ў Магілёве Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі. З 2009 да 2018 года працавала дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Магілёў»». Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання ад Магілёўскай вобласці, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
5 красавіка 2018 года назначана генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва»[2].