Ірэмель
гара
Ірэмель (башк.: Ирәмәл) — другая па велічыні вяршыня Паўднёвага Урала, размешчаная на паўночным усходзе Беларэцкага раёна Башкартастана і Катаў-Іванаўскага раёна Чалябінскай вобласці Расіі.
Ірэмель Ирәмәл | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 54°32′ пн. ш. 58°50′20″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Башкартастан, Расія |
Горная сістэма | Паўднёвы Урал |
Вышыня вяршыні | 1582 м |
АпісаннеПравіць
Гара ўяўляе сабой двухвяршынны масіў, у склад якога ўваходзяць:
- Вялікі Ірэмель з платопадобнай вяршыняй Кабан, вышыня 1582,3 м;
- Малы Ірэмель, вышыня 1449,4 м.
Вяршыні аддзеленыя седлавінай участкам шырынёй каля 1 км і вышынёй 1200—1250 м.
Працягласць з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад складае 12 км, з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 8 км.
Каля падножжа масіва размешчаны вытокі рэк Тыгын, Сіняк, Вялікі Аўняр, Карагайка, якія адносяцца да басейна ракі Белай, якая таксама бярэ свой пачатак паблізу за хрыбтом Аваляк.