Ісэ (правінцыя)
І́сэ (яп.: 伊勢国 Ісэ но куні) ці Сэйсю (яп.: 勢州) — гістарычная вобласць Японіі, якая адпавядае большай частцы сённяшняй прэфектуры Міэ. Ісэ межавала з абласцямі Іга, Кіі, Міна, Омі, Авары, Сіма і Ямата.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/Provinces_of_Japan-Ise.svg/220px-Provinces_of_Japan-Ise.svg.png)
У старажытнасці сталіца вобласці знаходзілася ў г. Судзука.
Ісэ была адной з трох адмысловых, «застаўных» абласцей.
Гл. таксама
правіць- Ісэ-дзінгу — сінтаісцкае свяцілішча,
- Ісэ (горад) — горад, утвораны побач з Ісэ-дзінгу
- Кумана-кода — сетка паломніцкіх сцежак да сінтаісцкіх святых месцаў