Абарона Баранавічаў (1941)
Абарона Баранавічаў — боесутыкненні пад Баранавічамі 26 чэрвеня 1941 года пад час Вялікай Айчыннай вайны паміж падраздзяленнямі вермахта і РСЧА.
Абарона Баранавічаў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: II сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 26—27 чэрвеня 1941 | ||
Месца | ваколіцы Баранавічаў | ||
Прычына | уварванне нацысцкай Германіі | ||
Вынік | перамога немцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьНемцы двумя танкавымі дывізіямі 47-га мотакорпуса (17-ы і 18-ы) 26 чэрвеня працягвалі свой бліцкрыг углыб СССР. Штаб савецкай 4-й арміі ўжо не мог кіраваць сваімі часцямі ў раёне Баранавічаў. Аб'яднаць пад сваім камандаваннем 121-ю, 143-ю і 155-ю стралковыя дывізіі, а таксама 17-ы мехкорпус і некаторыя адыходзячыя на ўсход часці 13-га мехкорпуса павінен быць памочнік камандзіра фронту па ваенна-научальных установах генерал-маёр Іван Хабароў. Невядома, што ён здолеў зрабіць, бо камандзір 121-й стралковай дывізіі генерал-маёр Пётр Зыкаў загадаў:
«У сувязі з адсутнасцю цэнтралізаванага кіравання 155, 143 і 121 сд і гарнізон г. БАРАНАВІЧЫ для каардынацыі дзеянняў згаданых Стаўкаю, з сённяшняга чысла з 11:00 прыняў час<овае> камандванне на сябе з непрамядляльным данясеннем Ваеннаму Савету фронту…[1]»
Ход бітвы
правіцьПра ўдзел 17-га мехкорпуса ў абароне Баранавічаў вядома няшмат. Мехкорпус знаходзіўся ў стане фарміравання, налічваў да 30 тысяч байцоў з 10 тысячамі вінтовак, меў гарматы без снарадаў. У аператыўнай зводцы штабу Заходняга фронту ад 27 чэрвеня згадваецца, што:
17-ы механізаваны корпус, стварыўшы супрацьтанкавую абарону Баранавічаў, знішчыў да 40 нямецкіх танкаў[2] |
.
На лінію абароны ў 27-й танкавай дывізіі 17 мехкорпуса выйшла толькі 3000 чалавек, астатнія былі сканцэнтраваны ў лесе ў 18 км ад Баранавічаў, каля 6000 байцоў не мелі зброі. На Баранавічы наступаў нямецкі 47-ты мотакорпус, які не здолеў з ходу ўзяць горад, таму камандуючы 2-й танкавай групоўкай Гудэрыян прыцягнуў да наступу 4-ю танкавую дывізію 24-га мотакорпуса, якая звярнула на поўнач і на наступны дзень захапіла аэрадром. Савецкія войскі не вытрымалі нямецкага націску і пачалі адыход. У выніку большасць чырвонаармейцаў былі рассеяныя па лесе. Немцы ўвайшлі ў Баранавічы і працягнулі наступ на Слуцк[3].
Падчас абароны Баранавічаў загінуў камандзір 143-й стралковай дывізіі генерал-маёр Дзмітрый Сафонаў.
Вынікі
правіцьУ Баранавічах немцы захапілі вялікія склады з паліва-змазачным матэрыялам. Па ўспамінам Леаніда Сандалава, на акружным палігоне на паўночным-захадзе Баранавічаў (раён Тартакоў) праціўнік захапіў большую частку з 480 гармат калібру 152-мм, якія знаходзіліся там[4].
Зноскі
- ↑ Леў Лапухоўскі, Барыс Кавалерчык "Июнь. 1941 Запрограммированное поражение"
- ↑ http://bdsa.ru/index.php?option=com_content&task=view&id=2520&Itemid=99999999 Оперативная сводка штаба Западного фронту № 8 к 20 часам 27 июня 1941 г. о боевых действиях войск фронту
- ↑ В. Карпов. Маршал Жуков. М., 1994, с. 75.
- ↑ Леанід Сандалаў «Боевые действия войск 4-й армии в начальный период Великой Отечественной войны», 1961