Абарона Сумаў (2022)

Абарона Сумаў — баявыя сутыкненні паміж Узброенымі Сіламі Украіны і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі за кантроль над абласным горадам на поўначы Украіны — Сумамі.

Абарона Сумаў
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Дата 24 лютага4 красавіка 2022
Месца Сумы, Украіна
Вынік перамога Украіны
Праціўнікі
Сцяг Украіны Украіна Сцяг Расіі Расія
Камандуючыя
Сцяг Украіны Дзмітрый Жывіцкі(глава Сумскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі)
Сілы бакоў
невядома невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Храналогія правіць

24 лютага каля 06:00 (UTC+3) узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі перайшлі дзяржаўную мяжу з Украінай і накіраваліся ў бок абласнога цэнтра[1]. Каля 15:00 некаторыя падраздзяленні змаглі ўвайсці ў горад, хоць і не здолелі захапіць адміністрацыйныя цэнтры, паведамлялася пра рабаванні крам і марадзёрства, якія здзяйсняюцца войскамі РФ[2][3].

25 лютага галава Сумскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі паведаміў, што ўзброеныя фарміаванні тэрытарыяльнай абароны трымаюць кантроль над горадам[4].

 
Эвакуацыя людзей з Сумаў, 8 сакавіка.

У сакавіку горад трымаў асаду[5]. Першую калону бежанцаў (каля 2100 чалавек, сярод якіх 600 студэнтаў з Індыі і некалькі грамадзян Турцыі) з Сумаў сустрэлі 8 сакавіка ў Палтаве. Аднак эвакуацыя была сарвана праз абстрэл танкамі Узброеных Сіл РФ[6].

 
Пажарныя тушаць будынак, 19 сакавіка.

26 сакавіка працягваліся баі ў Сумскім раёне[7], паступова расійскія падраздзяленні адцягваліся да дзяржаўнай мяжы. 4 красавіка галава адміністрацыі паведаміў, што ў Сумскай вобласці ўжо няма захопленых расіянамі населеных пунктаў[8].

Зноскі

  1. Украинские пограничники сообщили об атаке границы со стороны России и Белоруссии (руск.). Интерфакс (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  2. Россия атаковала украинские города: где прошли бои (руск.). 24 канал (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  3. В Сумах сообщают о российских танках в центре города (руск.). Українська правда (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  4. Наразі Суми - під контролем Україні (укр.). Суспільне Суми (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  5. unian.net
  6. Що відбувається у Сумах зараз. Ситуація в місті 9 березня: онлайн (укр.). РБК-Украина (9 сакавіка 2022).
  7. unian.net
  8. ukrinform.ua