Абдысатдар Казы
Абдысатдар Казы, (таксама вядомы як Абду-с-Саттар Казы; туркм.: Abdysetdar Kazy, гады нараджэння і смерці невяд.[1]) — туркменскі паэт другой паловы XIX стагоддзя.
Абдысатдар Казы | |
---|---|
туркм.: Abdysetdar Kazy | |
Асабістыя звесткі | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, кадзі |
Мова твораў | турккменская |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з племені Махтум, скончыў медрэсэ, быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Сем гадоў служыў шарыяцкім суддзёй — кадзі — у Хіве.
Творчасць
правіцьАбдысатдар Казы з’яўляецца аўтарам паэмы «Җеннама» (Jeňnama), напісанай архаічнай мовай у форме маснаві. Яна ўтрымлівае каля 2200 радкоў. Такім чынам, твор быў адрасаваны вузкаму колу чытачоў, бо шырокая публіка ўхваляла кароткія формы паэзіі. Паэт апеў герааізм туркменаў у вайне супраць пярсідскіх захопнікаў ды апісаў падрабязнасці бітваў пад Кара-Кала (1858) і Мары (1861). Адзін з яе галоўных герояў — хан такінцаў Нур-вердзі, які ваяваў з Джафар-кулі-ханам за валоданне Мервскім аазісам . Таксама распавядаецца аб саюзніках ды праціўніках Нур-вердзі-хана, аб войнах Каўшут-хана з пярсідскім войскам Хамзы Мірзы Хішмет-ад-Даўле.
Зноскі
- ↑ У некаторых крыніцах указваюцца гады жыцця: 1791—1880