Аберон (спадарожнік Урана)
Аберон — другі па велічыні спадарожнік Урана. Таксама вядомы пад пазначэннем «Uranus IV».
Аберон | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Уільям Гершэль[1] |
Дата адкрыцця | 11 студзеня 1787[1] |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 583 520 км[2] |
Эксцэнтрысітэт | 0,0014[2] |
Перыяд абарачэння | 13,463 суткі[2] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 3,013 ± 0,075 ётаграм[3] |
Шчыльнасць | 1,63 ± 0,05 gram per cubic centimetre[3] |
Атмасфера | няма |
Гісторыя адкрыцця і вывучэння
правіцьАберон быў адкрыты Уільямам Гершэлем 11 студзеня 1787 года (праз 6 гадоў пасля адкрыцця ім Урана).
У студзені 1986 года Аберон быў даследаваны касмічным апаратам «Вояджэр-2», які праляцеў у 470 600 км ад яго. Атрымалася вывучыць толькі паўднёвую, асветленую Сонцам частку спадарожніка (паўночная частка пагружаная ў палярную ноч працягласцю 42 гады).
Да палёту «Вояджэра-2» пра спадарожнік было вядома мала. У выніку наземных спектраграфічных назіранняў была ўстаноўлена наяўнасць на Абероне вадзянога лёду.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ а б в https://www.webcitation.org/617VryYmR?url=http://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_elem Праверана 7 ліпеня 2011.
- ↑ а б https://dx.doi.org/10.1086%2F116211