Авія́тарскэ[1] (укр.: Авіа́торське) — мікрараён на поўдні горада Дніпро, у 2004-2017 гг. - пасёлак гарадскога тыпу ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Сёння гэтая тэрыторыя пазбаўлена статуса самастойнага населенага пункту і ўваходзіць у Дніпроўскі гарадскі савет.

Пасёлак гарадскога тыпу
Авіятарскэ
укр.: Авіаторське
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Першая згадка
1970-я гг.
ПГТ з
Вышыня цэнтра
144 м
Насельніцтва
2400 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-562
Паштовы індэкс
49032
КААТУУ
1210141000
Авіятарскэ на карце Украіны ±
Авіятарскэ (Украіна)
Авіятарскэ
Авіятарскэ (Днепрапятроўская вобласць)
Авіятарскэ

Гісторыя

правіць

Населены пункт Авіятарскэ атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу 5 лютага 2004 г. і страціў яго ў 2017 г.

З 1970-х гг. паселішча ўяўляла сабой савецкі ваенны гарадок №45 (размоўны варыянт "Аэрадром" або "Аэрапорт"), дзе былі пастаўленыя на баявое дзяжурства самалёты МіГ-25, якія абаранялі найважнейшы эканамічны раён УССР — Прыдняпроўе, і першапачаткова падпарадкоўваўся Днепрапятроўску. У сярэдзіне 1990-х гг. ён быў перададзены цывільным уладам як пасёлак Авіятарскэ і падпарадкаваны Новаалэксандрыўскаму сельсавету Днепрапятроўскага раёна, што стварыла цяжкасці мясцоваму насельніцтву, у якога заставалася гарадская прапіска Днепрапятроўска. У снежні 2005 г. Новааляксандраўскі сельсавет прыняў рашэнне аб перадачы пасёлка Днепрапятроўску. Рашэннем ад 7 люты 2007 г. Днепрапятроўскі гарсавет даў згоду прыняць былы ваенны гарадок у свой склад. Але толькі 24 сакавіка 2009 г. было прынята прынцыповае рашэнне аб перадачы Авіятарскага Днепрапятроўскаму гарсавету. 21 лістапада 2017 г. паселішча было ўключана ў тэрыторыю горада як звычайны мікрараён.

Аб'екты

правіць
  • Міжнародны аэрапорт "Дніпро" ("Днепрапятроўск")

Зноскі