Агенцтва нацыянальнай бяспекі

Агенцтва нацыянальнай бяспекі (англ.: National Security Agency/Central Security Service, NSA/CSS) — разведвальная арганізацыя Злучаных Штатаў. Афіцыйна створана 4 лістапада 1952 года, лічыцца найбуйнейшым дзяржаўным агенцтвам па зборы разведвальнай інфармацыі.

Агенцтва нацыянальнай бяспекі
National Security Agency/Central Security Service
Seal of the U.S. National Security Agency.svg
Flag of the U.S. National Security Agency.svg
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Створана 4 лістапада 1952
Юрысдыкцыя Міністэрства абароны ЗША
Штаб-кватэра Форт-Мід, Мэрыленд, ЗША
Бюджэт Засакрэчана
Сярэдняя колькасць Засакрэчана
Папярэднік Агенцтва Бяспекі Узброеных Сіл
Кіраўніцтва
Кіраўнік Кейт Б. Александэр
Намеснік Джон К. (Крыс) Інгліш
Сайт nsa.gov
Commons-logo.svg Агенцтва нацыянальнай бяспекі на Вікісховішчы

Адказвае за збор і аналіз замежных камунікацый, іх каардынат, напрамкаў, а таксама выконвае высокаспецыялізаваная задачы па атрыманні інфармацыі на падставе аналізу камунікацыйнага трафіку замежных краін, што ў сваю чаргу ўключае істотныя аб’ёмы крыптааналіза. Адказвае таксама за абарону дзяржаўных камунікацыйных каналаў ад дзеянняў аналагічных службаў іншых дзяржаў па ўсім свеце.

З прычыны сваёй асаблівай сакрэтнасці абрэвіятуру «NSA» часам жартаўліва расшыфроўвалі «No such Agency» — «Агенцтва, якога няма» або «Never Say Anything» («ніколі нічога не кажы»). Самая скрытная амерыканская спецслужба вырашае задачы атрымання інфармацыі тэхнічным шляхам, адказвае за ўсе віды электроннай разведкі, задачы абароны дадзеных і крыптаграфіі.

ЛітаратураПравіць

  • James Bamford. The Puzzle Palace: Inside the National Security Agency, America’s Most Secret Intelligence Organization. — Penguin, 1983. — 656 p. — ISBN 0-14-006748-5.
  • James Bamford. The Shadow Factory: The NSA from 9/11 to the Eavesdropping on America. — Anchor, 2009. — 395 p. — ISBN 978-0-307-27939-2.
  • James Bamford. Body of Secrets: Anatomy of the Ultra-Secret National Security Agency. — Anchor, 2009. — 784 p. — ISBN 978-0-385-49908-8.

СпасылкіПравіць