Адкрыць галоўнае меню

Адам Паморскі (польск.: Adam Pomorski; нар. 16 мая 1956) — польскі літаратурны крытык і сацыёлаг, перакладчык мастацкай літаратуры з англійскай, нямецкай, беларускай, украінскай і рускай моў. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Перакладаць пачаў у 70-х гадах, пераважна з рускай. У 1983 годзе дэбютаваў як паэт. Пасля 1989 года працаваў у Інстытуце палітычных даследаванняў. З 1999 года з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам, а з 2010 года прэзідэнтам польскага ПЭН-клуба. З 2008 года ўваходзіць у журы Грамадскай прэміі СМІ ў галіне літаратуры Cogito. У 2011 годзе ў Варшаўскім універсітэце атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне літаратуразнаўства за працу пра Ганну Ахматаву.

Адам Паморскі
Adam pomorski.jpg
 
Адукацыя:
Дзейнасць: літаратурны крытык
Нараджэнне: 16 мая 1956(1956-05-16) (63 гады)
 
Узнагароды:

Пераклаў і падрыхтаваў зборнік вершаў Уладзіміра Някляева “Poczta gołębia” (2011), узяў значны ўдзел у стварэнні польскамоўных анталогій беларускай паэзіі “Nie chyliłem czoła przed mocą” (2007) і “Pępek nieba” (2007).[1]

Зноскі

СпасылкіПравіць