Адам Уорлак (англ.: Adam Warlock, спачатку быў вядомы як Яго (англ.: Him)) — персанаж коміксаў выдавецтва Marvel. Яго першае з'яўленне адбылося ў Fantastic Four #66 (Верасень, 1967) (у кокане) і #67 (Кастрычнік, 1967) (гуманоідная форма). Ён быў створаны сцэнарыстам Стэнам Лі і мастаком Джэкам Кірбі.

Адам Уорлак
англ.: Adam Warlock
Інфармацыя пра выдавецтва
Стваральнікі Стэн Лі і Джэк Кёрбі[d]
Інфармацыя пра героя
Галоўныя ворагі Танас, Man-Beast[d], In-Betweener[d] і Ultron[d]

Дэбютаваўшы ў Срэбным стагоддзі коміксаў, персанаж на працягу чатырох дзесяцігоддзяў з'яўляўся ў коміксах, што публікуюцца Marvel. Найболей вядомыя яго з'яўленні ў Marvel Premiere і Strange Tales, а таксама ён з'яўляўся ў пяці аднайменных тамах і некалькіх абмежаваных серыях. Пасля Адам Уорлак з'яўляўся і ў іншых таварах Marvel, такіх як анімацыйныя серыялы і відэагульні.

Зноскі

Спасылкі правіць