Рыгор Барадулін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Адменена Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 33:
Нарадзіўся ў сям’і Івана Рыгоравіча і Акуліны Андрэеўны Барадуліных на хутары Верасоўка (афіцыйная назва на той час была «Гарадок ІІ Востраў-Сарочынскага сельсавета»), а ў 1937 годзе хутар быў ліквідаваны і сям’ю паэта перасялілі ва [[Ушачы]]. Дзед паэта па мамінай лініі Андрэй Гальвіньш быў этнічным [[Латышы|латышом]]. Бацька загінуў у 1944 годзе падчас [[ВАВ|Вялікай Айчыннай вайны]] ў партызанскім атрадзе. Пасля вайны Рыгор Барадулін вучыўся ва Ушацкай сярэдняй школе, скончыў яе ў 1954 годзе, затым на [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічным факультэце]] [[БДУ]], які скончыў у 1959 годзе.
 
Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях: газеце «[[Советская БелоруссияБеларусь]]», часопісах «[[Бярозка (1924)|Бярозка]]», «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]», а таксама ў выдавецтвах «[[Беларусь (выдавецтва)|Беларусь]]» (з 1969), «[[Мастацкая літаратура (выдавецтва)|Мастацкая літаратура]]» (з 1972)<ref name="БС"/>. Выдавецтву «Мастацкая літаратура» Рыгор Барадулін аддаў больш за дваццаць гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984).
 
Рыгор Барадулін быў дзейным чальцом [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]], адным са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускага ПЭН-цэнтра]] (1989—1999, прэзідэнт з 1990, віцэ-прэзідэнт з 1999). Быў членам [[Партыя БНФ|Партыі БНФ]], членам Сойма БНФ (з 1989). У 1995—1997 гадах быў у кіраўніцтве Беларускага [[Фонд Сораса|Фонду Сораса]].