Гатэрыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гатэрыя''', або '''Туатара''' (''Sphenodon punctatus'') — від паўзуноў з атрада [[дзюбагаловы...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:04, 8 студзеня 2012

Гатэрыя, або Туатара (Sphenodon punctatus) — від паўзуноў з атрада дзюбагаловых.

Жыве на астравах Новай Зеландыі. Даўжыня дасягае 76 см. Маса цела самцоў каля 1 кг, самак - каля 0,5 кг. Расце да 50 гадоў, агульная працягласць жыцця - 100 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 15-20 гадоў. Вядзе пераважна начны лад жыцця. Знешнім выглядам і ладам жыцця нагадвае буйных ігуан. Як і ў многіх яшчарак, у гатэрыі добра развітае «трэцяе» (або цемянное) вока, якое ў сучасных вышэйшых пазваночных ператварылася ў шышкападобную залозу - эпіфіз. Даказана, што гатэрыя з дапамогай гэтага органа, размешчанага на цемені, здольная адрозніваць ўзровень асветленасці. Лічыцца, што гэтая асаблівасць дазваляе гатэрыі выбраць становішча цела для аптымальнага яго прагрэву сонцам. Гатэрыя з'яўляецца выміраючым рэліктавым відам і падлягае ахове. Уваходзіць у Чырвоную кнігу ССАП.

Зноскі