Прынцэпс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Roba7400 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Не маючы ніякіх уладных прывілеяў перад астатнімі сенатарамі, прынцэпс мог выказваць сваё меркаванне самым першым. Ён таксама карыстаўся асаблівай пашанай сярод іншых сенатараў і грамадзян.
 
Прынцэпс вызначаўся [[ЦэнзарыЦэнзар|цэнзарамі]] падчас складання спісу сената. Першым у спіс змяшчаўся чалавек, які прайшоў праз усе прыступкі іерархіі магістратур (cursus honorum). Адзначаецца, што практычна ўсе вядомыя прынцэпсы сената - прадстаўнікі «старэйшых родаў» (па-лацінску gentes maiores): Клаўдзіяй, Карнэліяў, Манліяў, Фабіяў, Эміліяў. Часцей за ўсё, прынцэпсам станавіўся адзін з былых цэнзараў. [[Ціт Лівій]] згадвае існаванне звычаю, на які ў 209 годзе да н. э. Марк Карнэлій Цэтэг паказваў Публію Сэмпронію Тудзітану: «першым у сенаце ставіць таго, хто першы з сенатараў быў у свой час цэнзарам».
 
Найбольшы ўплыў прынцэпсы сената мелі ў канцы III-II стагоддзях да н. э. (У прыватнасці, Квінт Фабій Максім Веррукоз і Публій Карнелій Сцыпіён Афрыканскі). У I стагоддзі да н. э. ўплыў прынцэпсаў зменшыўся, і каля 28 года да н. э. [[Актавіян Аўгуст]] прызначыў прынцэпсом сената сам сябе. Пасля, ганаровае абазначэнне прынцэпса было нададзена новым сэнсам і паслужыла важным элементам фарміравання імператарскай улады.