Залатагузка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Залатагузка''' (''Euproctis chrysorrhoea'') — матыль з сямейства ваўнянак. == Апісанне =...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:00, 5 лютага 2012

Залатагузка (Euproctis chrysorrhoea) — матыль з сямейства ваўнянак.

Апісанне

Размах крылаў прыкладна ад 30 да 35 мм, што больш чым у падобнай да яе жаўтагузкі (Euproctis similis). Матылькі адрозніваюцца памерамі жоўтай вобласці на брушку. У самцоў брушка на канцы іржава-чырвонага колеру, у той час як у самак брушка мае больш шырокую карычняватую вобласць. У некаторых асобін дадаткова маецца яшчэ жоўта-карычневае шчацінне ў задняй частцы цела. Верхні бок крылаў белы без чорных плямаў, характэрных для жаўтагузкі.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, да Цэнтральнай Швецыі і да поўдня Фінляндыі. Сустракаецца ў паўднёва-заходнім Міжземнамор'е, на Іберыйскім паўвостраве і на ўсходзе да Расіі. У Паўночную Амерыку від быў занесены прыкладна 100 гадоў таму.

Зноскі