Каракі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
Аселыя каракі жылі ў паўземлянкавых збудаваннях, даўжынёй да 15 метраў, шырынёй да 12 метраў і вышынёй да 7 метраў. Ад квадратнай рамы, якая злучала чатыры цэнтральных слупа і ўтварала верхні ўваход і дымавую адтуліну, да верхніх папярочных бэлек ішоў дах з 8 пахіламі. Тынкаваныя травой або мохам сцены і дах засыпалі зверху зямлёй.
 
Чаўчувены і большасць алютарцаў разводзілі аленяў. Асаблівасці каракскай аленегадоўлі - вялікія статкі да 2000 галоў, малая рахманасць аленяў, амаль не выкарыстоўваліся сабакі. Чатыры разы на год яныаленяводы былі вымушаныя здзейсняць сезонныя перакачоўкі. Асноўныя прылады - кій, аркан, выгінастая палка ў форме [[бумеранг]]у. Узімку палявалі на пушных звяроў. Качавыя каракі жылі ўлетку і ўзімку ў пераносных каркасных ярангах.
 
Традыцыйная вопратка глухога пакрою са скур аленяў ці марскіх звяроў. Мужчыны насілі кухлянкі з капелюшамі і нагруднікамі, скураныя штаны, футравыя шапкі з навушнікамі, узімку - рукавіцы. Жанчыны - падвоены футравы камбінезон да кален.