Дзмітрый Іванавіч Даўгяла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон Значэнні
афармленне
Радок 28:
'''Дзмітрый Іванавіч ДАЎГЯ́ЛА''' ({{ДН|1|11|1868|20|10}}, [[Вёска Казьяны|в. Казьяны]] Гарадоцкага павета Віцебскай губ., цяпер [[Шумілінскі раён]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] — {{ДС||4|1942}}?<ref name="bssr5">{{кніга|загаловак=Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік|адказны=Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш|месца=Мн.|выдавецтва=Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі|год=1981|том=5|старонкі=|старонак=720|тыраж=15&nbsp;000}}</ref>, [[Казахстан]]; Крыптанімы: ''Д. Д.'', ''Дм. Д.'') — беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі.
 
== Біяграфія ==
Скончыў Віцебскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у [[Віцебск]]у ў семінарыі і мужчынскай гімназіі. З 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у [[Вільня|Вільню]], дзе працаваў у аб'яднаным Архіве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газету [[Белая Русь (1906)|«Белая Русь»]]. У 1906—1915 член [[Віленская археаграфічная камісія|Віленскай археаграфічнай камісіі]] (з 1913 яе старшыня), кіраўнік спраў канцылярыі папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, кіраўнік спраў Паўночна-Заходняга аддзела [[Рускае геаграфічнае таварыства |Рускага геаграфічнага таварыства]]. Рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910—1914), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Ганаровы член [[Віцебская вучоная архіўная камісія|Віцебскай вучонай архіўнай камісіі]].<br/>Пасля эвакуацыі з Вільні ў 1915 — у Магілёўскім архіве. Удзельнічаў у [[Першы Усебеларускі з'езд|Першым Усебеларускім кангрэсе]] 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губернскага архіва. З 1925 супрацоўнік [[Інбелкульт]]а, дацэнт [[БДУ]], з 1929 дырэктар бібліятэкі [[Беларуская Акадэмія навук|БелАН]], у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.<br/>Арыштаваны 10 снежня 1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11 верасня 1939 высланы ў [[Казахстан]] на 5 гадоў. Памёр у ссылцы ў красавіку 1942 г. Рэабілітаваны пасмяротна 9 чэрвеня 1964 г.