Савецкая гістарыяграфія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=савецкаяСавецкая гістарыяграфія}}, [[школа, навука|школа]] ў [[гістарыяграфія|гістарыяграфіі]], якая склалася ў [[СССР]] у перыяд аднапартыйнай палітычнай сістэмы. Галоўнай яе адметнасцю была поўная і непрыхаваная залежнасць ад палітычнага заказу.
 
Патрэба стварэння свайго ўласнага бачання гістарычнага мінулага ўзнікла ў савецкага палітычнага кіраўніцтва адразу пасля грамадзянскай вайны. Дзеля ажыццяўлення гэтага ўвага кіраўніцтва была звернутая на сацыяльна-палітычныя і ідэалагічныя фактары, якія дазвалялі вырашальна ўплываць на характар гістарыяграфічнай сітуацыі, якімі былі: палітыка ў вобласці гуманітарнай адукацыі; стварэнне і кантроль за дзейнасцю цэнтраў гістарычнай навукі, перыядычнага друку і цэнзуры; мэтанакіраваная кадравая і фінансавая палітыка ў дачыненні да ўстановаў гістарычнага профілю і да гісторыкаў, якія непасрэдна выконвалі палітычны заказ кіраўніцтва.