Індыйскі нацыянальны кангрэс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
Новая старонка: '''Індыйскі нацыянальны кангрэс''' (ІНК; {{lang-en|Indian National Congress}}, ''Congress Party'', ''INC''), буйнейшая паліты...
 
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Індыйскі нацыянальны кангрэс''' (ІНК; {{lang-en|Indian National Congress}}, ''Congress Party'', ''INC''), буйнейшая палітычная партыя [[Індыя|Індыі]], найстарэйшая палітычная арганізацыя краіны. Базіруецца на сацыял-дэмакратычнай ідэалогіі.
 
Заснавана ў [[1885]] заможнымі ліберальнымі коламі пры непасрэдным удзеле англічан як лаяльная апазіцыя англійскаму каланіяльнаму рэжыму. У 1920-я пад кіраўніцтвам [[Махатма Гандзі|Махатмы Гандзі]] і [[Джавахарлал Нэру|Джавахарлала Нэру]] ператварылася ў масавую партыю з шырокай сацыяльнай базай і нацыянальна-вызваленчай праграмай. Ад пачатку незалежнасці Індыі ў [[1947]] да [[1977]], у [[1980]]—[[1989|89]], [[1991]]—[[1996|96]] — кіруючая партыя. У пачатку 1990-х страціў большасць у парламенце, але застаецца самай уплывовай партыяй Індыі. У [[2004]] разам з саюзнымі арганізацыямі, злучанымі ў [[Аб'яднаны прагрэсіўны альянс (Індыя)|Аб'яднаны прагрэсіўны альянс]], перамог на ўсеагульных выбарах і сфарміраваў федэральны ўрад.
 
Унутрыпартыйныя спрэчкі прывялі да расколу ІНК ў [[1967]] і стварэння былым левым крылом партыі пад кіраўніцтвам [[Індзіра Гандзі|Індзіры Гандзі]] новага ІНК, таксама вядомага як «Новы кангрэс». Былое правае крыло ІНК перайменавала рэшткі партыі ў Індыйскі нацыянальны кангрэс (арганізацыя) (неафіцыйная назва: «Стары кангрэс»), які пазней зліўся з [[Джаната парты]]. Наступнае выпрабаванне наступіла ў [[1977]], калі ў ІНК на фоне крытыкі аўтарытарных памкненняў І.Гандзі ўтварыліся шматлікія фракцыі, адна з якіх, лаяльная сваёй старшыні, за што атрымала нефармальную назву Індыйскі нацыянальны кангрэс (Індзіра), выступала ад імя ўсяго ІНК, не маючы агульнай падтрымкі. У тым годзе ІНК (Індзіра) на выбарах саступіў Джаната парты, але здолеў яе перамагчы ў [[1980]].