Вікіпедыя:Прэс-рэлізы/Вікікрыніцы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дата TBA
пачатак
Радок 1:
[[Выява:Wiksource-logo-be.png|thumb|200px]]
<code>TBA дата пачатку працы</code> пачаў працу супольны праект дзвюх беларускамоўных Вікіпедый — -[https://be.wikisource.org Вікікрыніцы].
 
Вікікрыніцы — адзін з праектаў Фонду «Вікімедыя», накіраваны на стварэнне бібліятэкі вольна распаўсюджваных тэкстаў. Укладальнікам Вікікрыніц можа стаць кожны, як кожны можа стаць рэдактарам Вікіпедыі. На цяперашні момант супольнымі высілкамі тысячаў валанцёраў працуюць і штодзень папаўняюцца праекты на 61 мове свету, сярод якіх такія буйныя, як англійская, расійская ці кітайская, і, пакуль што, дробныя, як фарэрская, літоўская, а цяпер і беларуская! Акрамя таго, у адмысловым інкубатары вядзецца праца над праектамі на болей чым сотні моваў.
 
Што ўяўляюць сабою Вікікрыніцы? Як і Вікіпедыя, Вікікрыніцы — супольны праект, які кожны можа не толькі выкарыстоўваць, але і рэдагаваць. Але ў адрозненне ад Вікіпедыі, Вікікрыніцы ўбіраюць у сябе ўжо напісаныя і апублікаваныя тэксты любога накірунку: літаратурныя творы і іх пераклады (ад закароткіх вершаў да шматтомных раманаў; і не абавязкова мастацкага накірунку), гімны краінаў, і нават законы. Дзьве рэчы, якія варта браць да ўвагі: гэтыя тэксты мусяць быць напісаныя на беларускай мове або перакладзеныя на беларускую, а таксама ліцэнзійныя абмежаванні — тэксты мусяць знаходзіцца ў грамадзкім набытку (для беларускіх аўтараў і перакладчыкаў — 50 гадоў з часу іх смерці), або быць апублікаваныя на ўмовах вольнай ліцэнзіі (галоўным чынам — [http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D1%96%D1%86%D1%8D%D0%BD%D0%B7%D1%96%D1%96_Creative_Commons Creative Commons Attribution/Share-Alike]).