Караеды: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Караеды''' (''Scolytinae'') — група жукоў, якая раней разглядалася ў якасці сямейства ''Scol...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:27, 29 сакавіка 2012

Караеды (Scolytinae) — група жукоў, якая раней разглядалася ў якасці сямейства Scolytidae, але ў цяперашні час паніжаная ў рангу да падсямейства.

Адпаведна, былыя падсямействы тлумачацца як надтрыбы або асобныя трыбы: забалонікі (Scolytini) або скаліты, лубаеды (Hylesinini) і Platypini.

Сямейства караедаў складаецца з 140 відаў еўрапейскай фауны (на Беларусі каля 70 відаў), а ўсяго апісана іх больш за 750 відаў. Яны адносяцца да групы 4-сустаўных жукоў (Tetramera) і прымыкаюць ў ёй вельмі блізка да сямейства шашолак (Curcuilionidae). Самыя буйныя з караедаў ледзь дасягаюць 8 мм у даўжыню, самыя дробныя не больш 1 мм. У тропіках сустракаюцца віды больш за 1,5 см у даўжыню.

Зноскі