Навальніца: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Адначасова на Зямлі дзейнічае каля паўтары тысяч навальніц, сярэдняя інтэнсіўнасць разрадаў ацэньваецца як 46 маланак у секунду. Па паверхні планеты навальніцы размяркоўваюцца нераўнамерна. Над акіянам навальніц назіраецца прыблізна ў дзесяць разоў менш, чым над кантынентамі. У трапічнай і субтрапічнай зоне (ад 30° паўночнай шыраты да 30° паўднёвай шыраты) засяроджана каля 78 % усіх маланкавых разрадаў. Максімум навальнічнай актыўнасці прыпадае на [[Цэнтральная Афрыка|Цэнтральную Афрыку]]. У палярных раёнах [[Арктыка|Арктыкі]] і [[Антарктыка|Антарктыкі]] і над палюсамі навальніц практычна не бывае. Інтэнсіўнасць навальніц ідзе за сонцам: максімум навальніц прыпадае на лета (у сярэдніх шыротах) і дзённыя пасляпаўдзённыя гадзіны. Мінімум зарэгістраваных навальніц прыпадае на час перад узыходам сонца.
 
На навальніцы ўплываюць таксама геаграфічныя асаблівасці мясцовасці: моцныя навальнічныя цэнтры знаходзяцца ў горных раёнах [[Гімалаі|Гімалаяў]] і [[Кардыльеры|Кардыльераў]] <ref>[http://science.nasa.gov/headlines/y2001/ast05dec_1.htm]</ref>.
 
== Гл. таксама ==