Vilniaus žinios: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Vilniaus zinios.jpg|250px|thumb|Першы нумар газеты]]
'''Vilniaus žinios''' ({{lang-be|Віленскія весткі}}) - [[Літоўская мова|літоўскамоўная]] [[газета]], якая выходзіла ў [[Вільнюс|Вільні]] ў [[1904]]-[[1909]] гг.
 
З'явілася [[23 снежня]] [[1904]] г. як першая літоўскамоўная газета ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], пасля таго як была ліквідавана [[Забарона літоўскага друку|забарона на друк літоўскай лацінкай]]. Уладальнікам і выдаўцом выдання быў [[Пятрас Вілейшыс]], часова газета выдавалася [[Ёнас Яблонскіс|Ёнасам Яблонскісам]] і [[Повілас Вышынскіс|Повіласам Вышынскісам]], пазней Ёнасам Краўчунасам, Ёзасам Тумас-Вайжгантасам, Ёнасам Вілейшысам.
 
Газета друкавала весткі з [[Санкт-Пецярбург|Пецербург]]а, [[Масква|Масквы]], карэспандэнцыі з гарадоў і [[Мястэчка|мястэчак]] Літвы, зацемкі пра жыццё літоўцаў у ЗША, Прусіі, Латвіі, Расіі, артыкулы на грамадска-палітычныя і культурныя тэмы. Публікаваліся мастацкія творы, літаратурная крытыка.
 
Першы нумар выйшаў накладам у 6000 асобнікаў. На першае паўгодзепаўгоддзе [[1905]] г. падпісалася 5 613 чытачоў з [[Вільнюс|Вільні]], [[Каўнас|Коўна]], [[Сувалкі|Сувалак]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]], [[Сібір|Сібіры]], [[Латвія|Латвіі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Фінляндыя|Фінляндыі]], [[ЗША]]. Аднак у Вільні прадаваласьпрадавалася толькі каля 150 экз.
 
Першапачаткова грамадскасць цікавілася газетай. З ёй супрацоўнічалі ўдзельнікі Вялікага віленскага сейма 1905 г. Аднак, хутка інтарэс пачаў змяншацца, бо газета імкнулася быць бесстаронняй і засяроджвалася на навінах з краю. Сяляне-каталікі былі расчараваныя газетай, бо напачатку яна была дастаткова антырэлігійнай. У канцы 1906 г. новы рэдактар Ёзас Тумас-Вайжгантас абяцаў адмовіцца ад секулярысцкай пазіцыі. Аднак, гэта не захавала газету, бо яна павярнулася на пазіцыі ліберальнай інтэлігенцыі. Наклад зменшыўся да 2000 асобнікаў ў пачатку 1907 г. і газета стала банкротам.