Беларусь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 61:
У геалагічным сэнсе Беларусь размешчана на захадзе [[Усходне-Еўрапейская платформа|Усходне-Еўрапейскай платформы]]. Старажытны крышталічны падмурак складзены з [[магматычныя пароды|магматычных]] і [[метамарфічныя пароды|метамарфічных]] парод, залягае на глыбіні да 5-6 км ([[Прыпяцкі прагін]]), каля в. [[Глушкавічы]] [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкага раёна]] выходзіць на паверхню. Платформавы чахол складены пераважна з [[асадкавыя горныя пароды|асадкавых горных парод]], укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі.
 
На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў. Сярод іх: [[нафта]] і [[прыродны газ|спадарожны газ]], [[каменная соль|каменная]] і [[калійныя солі]], [[буры вугаль]], [[гаручыя сланцы]], [[даламіты]], [[торф]], [[мергелі]], [[сапрапелі]], [[гліны]], [[будаўнічыя пяскі]], [[пясчана-жвіровы матэрыял[[жвір]]овы матэрыял, [[будаўнічы і абліцовачны камень]], [[жалезныя руды]] і інш.
 
Беларусь знаходзіцца на [[Усходнееўрапейская раўніна|Ўсходнееўрапейскай раўніне]]. Найвышэйшы пункт Беларусі — [[гара Дзяржынская]], 345 м, найніжэйшы — урэз ракі [[Нёман]] на мяжы з [[Літва|Літвой]], да 90 м над роўнем мора.