Куаўтэмак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Аб ранняй яго біяграфіі звестак амаль няма. Заняў пасаду кіраўніка пасля скону Куітлаўака ад воспы, завезенай іспанцамі, у канцы 1520 пачаў падрыхтоўку да абароны [[Тэначтытлан]]а, аднак пасля 80 дзён баёў, [[13 жніўня]] [[1521]] г. горад паў пад ударамі арміі [[Эрнан Картэс|Картэса]] і каля 150 тыс. яго індзейскіх саюзнікаў. Куаўтэмак быў узяты ў палон ў той жа дзень збраяносцамі Гансала дэ Сандаваля, і паўстаўшы перад Картэсам, запатрабаваў забіць яго. Гэтую гісторыю апісаў сам Картэс ў трэцяй справаздачы Карлу V.
 
[[Эрнан Картэс|Картэс]] першы час звяртаўся з Куаўтэмакам на роўных, будучы зацікаўлены ў ім як у крыніцы легітымнасці ўласнай улады. Досыць вялікія заслугі Куаўтэмака у будаўніцтве новага горада - Мехіка. Аднак да [[1524]] усё змянілася, да гэтага часу адносіцца эпізод з катаваннем Куаўтэмака, якога Картэс хацеў прымусіць выдаць [[золата]] Мантэсумы, якое бясследна знікла ў «Ноч смутку». Аб матывах гэтага ўчынку пісаў толькі Берналь Дыяс. У Гамары ёсць наступная гісторыя: калі Куаўтэмак знаходзіўся на катавальным станку, адзін з набліжаных пачаў упрошваць яго здацца, і прасіць іспанцаў аб ласцы. Куаўтэмак насмешліва адказаў, што атрымлівае асалоду, быццам ляжыць у ванне. Рамантыкі XVIII ст. перарабілі сюжэт, і фраза Куаўтэмака ператварылася ў: «Хіба я не ў ружах ляжу?»