Рэле: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Рэле''' (фр. relais) — электрамеханічная прылада, прызначаная для камутацыі электрычных лан...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:58, 1 чэрвеня 2012

Рэле (фр. relais) — электрамеханічная прылада, прызначаная для камутацыі электрычных ланцугоў пры зададзеных зменах электрычных або неэлектрычных уваходных велічынь. Адрозніваюць электрамагнітныя, пнеўматычныя і тэмпературныя рэле. Існуе клас электронных паўправадніковых прыбораў названых оптарэле (цвёрдацельныя рэле), але ён у дадзеным артыкуле не разглядаецца. У электроннай схематэхніцы часам электронныя блокі з функцыяй пераключэння ланцуга па змене якога-небудзь фізічнага параметру таксама называюць рэле. Напрыклад, фотарэле, рэле кантролю фаз або рэле-спыняльнік паказальнікаў павароту аўтамабіля.


Асноўныя часткі электрамагнітнага рэле

Электрамагніт, якар і перамыкач. Электрамагніт ўяўляе сабой электрычны дрот, наматаны на шпульку са стрыжнем з магнітнага матэрыялу. Якар - пласціна з магнітнага матэрыялу, якая праз штурхач кіруе кантактамі.


Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).