Сіялк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Rymchonak перанёс старонку Сіалк у Сіялк: памылка
арфаграфія
Радок 1:
[[File:SialkCAD.jpg|thumb|350 px|Камп'ютарная рэканструкцыя першага [[зікурат]]а на паўднёвым схіле Тэпе-е-СіалкСіялк]]
'''Сіа́лкСіялк''' - археалагічны помнік у Цэнтральным [[Іран]]е на ўзгор'і Тэпе-е-'''СіалкСіялк''' ([[Персідская мова|перс.]] تپه سیلک) у прадмесці [[Горад Кашан|Кашанa]].
 
==Гісторыя==
Сярод насельнікаў мясцовасці вакол Тэпе-е-СіалкуСіялку здаўна існавалі легенды пра старажытны горад, схаваны пад зямлёй. Аднак толькі ў 1933 - 1934 гг. каманда [[Французы|французскіх]] [[Археалогія|археолагаў]] на чале Рамана Гіршмана пачала раскопкі і амаль адразу выявіла вялізарны культурны слой, які цягнуўся ўглыб на 14 м. Пазней да раскопак далучыліся археолагі [[Іран]]а. У выніку доўгатэрміновых пошукаў былі знойдзены рэшткі развітай земляробчай культуры пач. 5 - пач. 6 ст. да н. э., у тым ліку кераміка, астаткі жылля і пахаванняў. Асабліва важная знаходка - 2 [[зікурат]]ы.
 
Сёння найбольш каштоўныя археалагічныя артэфакты знаходзяцца ў некалькіх музеях [[Францыя|Францыі]] і ў Нацыянальным музее Ірана ў [[Тэгеран]]е. Аднак на месцы раскопак таксама створаны музей, дзе можна ўбачыць сіалкскую кераміку і рэшткі зікуратаў.
 
==СіалкскіяСіялкскія археалагічныя культуры==
Усяго выяўлена 6 археалагічных пластоў:
 
'''СіалкСіялк I''' - найбольш старажытны. Знаходзіцца ў паўночнай частцы ўзгор'я. Уяўляе сабою рэшткі паселішча перш. пал. 5 тыс. да н. э. Насельнікі гэтага перыяду былі прымітыўнымі земляробамі, якія карысталіся каменнымі і касцянымі прыладамі працы, жылі ў простых хацінах з трыснягу і гліны.
 
'''СіалкСіялк II''' (друг. пал. 5 тыс. да н. э.) з'яўляецца непасрэдным працягам першага археалагічнага перыяда. Адметны жыллёвымі пабудовамі з неапаленай [[цэгла|цэглы]], прымітыўнай керамікай у форме кошыкаў, распаўсюджаннем металічных вырабаў, трупапакладаннямі з характэрнай афарбоўкай нябожчыкаў у чырвоны колер.
 
'''СіалкСіялк III''' (4 тыс. да н. э.). Жыхары пакідаюць паўночную частку ўзгор'я і селяцца на паўднёвым схіле. Хаціны з добра вылепленай цэглы. Пахаванні нагадваюць Сіалк II, нябожчыкаў памяшчаюць пад полам жытлаў. Дзякуючы выкарыстанню ганчарнага кола, з'яўляюцца выдатныя ўзоры ганчарнага майстэрства - пасудзіны, значна лепшыя чым тыя, што рабіліся ў той жа час ў [[Элам]]е, фігуркі людзей і жывёлін. Кавалі апрацоўваюць срэбра. Вядзецца гандль з Эламам і Паўднёвай [[Месапатамія]]й. У канцы перыяда паселішча знішчаецца агнём. Цалкам верагодна, што яго знішчылі ворагі.
 
'''СіалкСіялк IV''' (3000 - 2500 г. да н. э.). Пачатак гэтай культуры прыкладна супадае з раннедынастычным перыядам гісторыі Паўднёвай Месапатаміі і Элама. Жыхары часткова губляюць майстэрства керамікі, аднак назіраецца значны прагрэс у іншых сферах жыцця. Доказам гэтаму з'яўляюцца знаходкі апрацаванай [[бронза|бронзы]] і цыліндрычных пячатак. На паўднёвым схіле ўзводзіцца трох'ярусны [[зікурат]]. Відавочна, у канцы [[бронзавы век|бронзавага веку]] паселішча было пакінутае.
 
'''СіалкСіялк V''' (1200 - 900 гг. да н. э.) належыць новым насельнікам, якія, магчыма, нават не здагадваліся, што жывуць на старажытным зікураце, бо ў гэты час частка паверхневай цэглы была ўжо знішчана эрозіяй і засыпана зямлёю. Яны расчысцілі частку паўднёвага схілу для будаўніцтва канструкцыі палацавага тыпу, была ўзведзена абарончая сцяна, нябожчыкаў хавалі на могілках у 200 м. ад паселішча. Характэрныя рысы: вырабы з [[жалеза]], кераміка шэраватага колеру. Паселішча было знішчана заваёўнікамі, хутчэй за ўсё старажытнымі [[Мідыя|мідзянамі]] або [[Персія|персамі]].
 
'''СіалкСіялк VI''' (8 ст. да н. э.). Культура не звязаная з папярэднімі. Захопнікі сяліліся на вяршыні ўзгор'я, хавалі памерлых на могілках у 250 м. ад асноўнага паселішча. Пласт знакаміты доўгадзюбымі гарлачамі, якія да сёй пары жыхары ваколіц Тэпе-е-Сіалк выкарыстоўваюць у сваіх мэтах. У канцы перыяда паселішча зноў было знішчана і больш не адраджалася.
 
==Навуковыя дыскусіі==
Найбольш спрэчным пытаннем з'яўляецца вызначэнне заснавальнікаў чатырох першых сіалкскіх археалагічных культур. Імі могуць быць старажытныя [[індаеўрапейцы]]. Аднак ужо першыя даследчыкі прапаноўвалі гіпотэзу аб [[Элам|протаэламскім]] насельніцтве, якое стварыла СіалкСіялк. У пасляваенны час таксама высоўвалася прапанова пра тое, што гэта былі блізкія сваякі [[Шумеры|проташумераў]]. Атаесамленне з той ці іншай старажытнай [[цывілізацыя]]й ускладняецца з-за таго, што культура СіалкаСіялка была непісьменная. Ужо насельнікі СіалкаСіялка III мелі шчыльныя сувязі з [[Элам]]ам, а насельнікі СіалкаСіялка IV маглі карыстацца эламскай пісьмовай мовай. Разам з тым, усе археолагі падкрэсліваюць арыгінальны характар культуры старажытных сіалкцаў.
 
==Галерэя==
<gallery align=center widths=250px perrow=3>
Image:Sialk slide.jpg|Раскопкі першага [[зікурат]]а на паўднёвым схіле Тэпе-е-СіалкСіялк, сучасны выгляд
Image:Sialk wall.jpg|Частка другога [[зікурат]]а
Image:Sialk pot.jpg|СіалкскаяСіялкская кераміка (4 тыс. да н. э.) у Нацыянальным музеі [[Іран]]а
Image:Ghirshman_team.jpg|Археолагі, якія пачалі раскопкі СіалкаСіялка (1934 г.)
</gallery>
 
Радок 38:
 
== Спасылкі ==
*[http://whc.unesco.org/en/tentativelists/5187 Кашан і СіалкСіялк на сайце ЮНЕСКА]
*[http://dainst.academia.edu/BarbaraHelwing/Papers/706512/Tappe_Sialk_South_Mound_Operation_3 Трэці этап раскопак на паўднёвым схіле]
*[http://www.tio.by/newspaper/1245 Беларускі вандроўнік у Кашане]