Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў''' (21.04.(04.05.) 1911, вёска Станіславова, Полацкі павет, цяпер ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:48, 3 чэрвеня 2012

Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў (21.04.(04.05.) 1911, вёска Станіславова, Полацкі павет, цяпер у Шумілінскім раёне, Віцебская вобласць - 11 жніўня 1945) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырвонай Арміі з 1930 г. 3 1945 г. на 2-м Далёкаўсходнім фронце.

Намеснік начальніка аддзела штаба арміі падпалкоўнік М.А. Ласкуноў вызначыўся 11 жніўня: з баявым заданнем вылецеў самалётам у злучэнне, якое вяло бой за г. Фуцзінь (Кітай), пры пасадцы самалёт быў падбіты. Цяжка паранены Ласкуноў уручыў загад па прызначэнні, чым забяспечыў вырашэнне задачы па авалоданні вузлом супраціўлення японскіх войск. Памёр ад ран 11.08.1945 г.

Пахаваны ў г. Фуцзінь.

Літаратура

  • Ласкуноў Мікалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1999. – Т. 9. - С. 143.