Васіль Васілевіч Піменаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Васіль Васілевіч Піменаў''' (нар. 27 сакавіка 1954 г., Віцебск) — [[Герой Савецкага Саюз...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:33, 3 чэрвеня 2012

Васіль Васілевіч Піменаў (нар. 27 сакавіка 1954 г., Віцебск) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Рускі. Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (1975), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1987). У Савецкай Арміі з 1971 г. У 1982-84 гг. у Афганістане.

Камандзір батальёна парашутна-дэсантнага палка маёр Піменаў вызначыўся ў кастрычніку 1983 г. у разгроме буйной групоўкі душманаў. Герой Савецкага Саюза (1984).

Узнагароджаны таксама ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

3 1991 г. у штабе паветрана-дэсантных войск Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Літаратура

  • Піменаў Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2001. – Т. 12. – С. 360-361.