Якапа Сансавіна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Вярнуўшыся ў Рым, Якапа працаваў для абшчыны фларэнційцаў над царквой Сан-Джавані-Дэі-Фіярэнціна, распачатай Антоніа да Сангала. Мармуровая скульптурная група «Мадонна з дзіцем», створаная Сансавіна, была ўсталяваная на захад ад храма Сант-Агасціна.
 
У 1527 Якапа быў вымушаны бегчы з разрабаванага Рыма. Па шляху ў Францыю ён спыніўся ў Венецыі, дзе яго прынялі [[Тыцыян]] і П'етра Арэціна. Заказ на аднаўленне галоўнага купала [[Сабор Святога Марка|базілікі Сан-Марка]] прымусіў яго адмовіцца ад сваіх планаў. Неўзабаве Сансавіна становіцца галоўным архітэктарам [[Венецыянская рэспубліка|Венецыянскай рэспублікі]]. У Венецыі ён застаўся да канца жыцця.
 
Сансавіна ўнёс вялікі ўклад у архітэктуру Венецыі. Пад яго кіраўніцтвам былі пабудаваны будынак [[Бібліятэка Марчыяна|бібліятэкі]], манетны двор, [[ладжэта]]. Якапа пабудаваў некалькі палацца, цэрквы Сан-Джуліяна і [[Царква Сан-Франчэска дэла Вінья|Сан-Франчэска дэла Вінья]], якую скончваў [[Андрэа Паладыа|Паладыа]].