Ангола: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 63:
Упершыню еўрапейцы ([[партугальцы]]) з'явіліся на тэрыторыі Анголы ў [[1482]] годзе. У гэты час тут існаваў шэраг дзяржаўных утварэнняў. У 16 ст. партугальцы заснавалі на ўзбярэжжы Анголы шэраг апорных пунктаў, у тым ліку ў [[1576]] — [[Сан-Паўлу-ды-Луанда]] (цяперашняя Луанда). Да канца 19 ст. Партугалія завяршыла каланізацыю тэрыторыі сучаснай Анголы. У лютым [[1961]] пачалася нацыянальна-вызваленчая барацьба ангольскага народа за ліквідацыю партугальскага каланіялізму. Яна вялася пад кіраўніцтвам трох сфармаваных на этнічнай аснове арганізацый — Народнага руху за вызваленне Анголы (МПЛА), Нацыянальнага фронту вызвалення Анголы (ФНЛА) і Нацыянальнага саюза за поўную незалежнасць Анголы (УНІТА). На працягу доўгага часу паміж імі існавала суперніцтва, якое ў 1975 перарасло ў ваеннае супрацьстаянне.
 
[[11 лістапада]] [[1975]] у Луандзе кіраўніцтва МПЛА абвясціла нацыянальную незалежнасць Анголы. УНІТА на чале з Ж. Савімбі працягнула ўзброеную барацьбу за ўладу, у асобныя перыяды кантралюючы да 2/3 тэрыторыі краіны. Кропка ва ўнутрыангольскім канфлікце, які стаў адным з самых працяглых на Афрыканскім кантыненце, была пастаўленая ў красавіку [[2002]], калі пасля смерці [[Жонаш Савімбі|Ж. Савімбі]] прадстаўнікі ангольскага ўраду і УНІТА падпісалі Мемарандум аб спыненні ваенных дзеянняў. У лістападзе 2002 было абвешчана аб завяршэнні мірнага ўрэгулявання ў Анголе, а ў снежні таго жа года [[ААН]] адмяніла міжнародныя санкцыі, уведзеныя раней у дачыненні УНІТА.
 
== Дзяржаўны лад ==