Ян Цадроўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Цадроўскі Ян (1617 – пасля 1682) – наваградскі падчашы, веравызнаннем – кальвініст. З беларус...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Цадроўскі '''Ян Цадроўскі''' (1617 – пасля 1682) – наваградскі падчашы, веравызнаннем – кальвініст. З беларускай шляхты. Нарадзіўся і вырас у Пагосце каля Слуцка. Вучыўся ў Караляўцы, затым – у Кракаўскай Акадэміі. Служыў пры двары Багуслава Радзівіла да самай смерці князя. У 1655 годзе, ратуючыся ад маскоўскіх ратнікаў, уцёк з сям’ёй на Жамойць пад пратэкцыю шведаў. Вярнуўшыся, вазіў цару пад Друю петыцыю ад менскай шляхты. У 1658 годзе браў удзел ва ўзброенай барацьбе менскай шляхты з царскім войскам, у 1660 г. правёў дывізію Чарнецкага ад Свержаня да Бярэзіны. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам у шляхты ўсяго Менскага ваяводства.
 
[[Катэгорыя:Асобы]]