Крыт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
 
==Гісторыя==
Старажытная гісторыя Крыта поўная казачных паданняў пра цара [[Мінас]]а, [[КнасійскіКноскі лабірынт]], [[Мінатаўр]]а і інш.
 
Сляды дзейнасці чалавека на Крыце вядомы з часоў палеаліту. Крыт — адзін з цэнтраў найстаражытнейшай еўрапейскай культуры (гл. [[Крыта-мікенская культура]], [[Крыцкае палацавае пісьмо]]). У ІІІ тыс. да н.э. тут узніклі першью ў Еўропе гарады-дзяржавы ([[Кнос]], [[Фест]] і інш.). У II тыс. да н.э. ўвесь Крыт, верагодна, быў аб'яднаны пад уладай цароў Кноса ў магутную дзяржаву, якая дасягнула росквіту ў 17—16 ст. да н.э.: мела вялікі флот і, паводле падання, захаванага старажытна-грэчаскімі гісторыкамі, панавала на [[Эгейскае мора|Эгейскім моры]]. У 14 ст. да н.э. частка Крыта заваявана кааліцыяй [[ахейцы|ахейскіх]] царстваў мацерыковай Грэцыі; у 12 ст. ахейскія дзяржавы тут распаліся пад націскам [[дарыйцы|дарыйцаў]]. З утварэннем на яго тэрыторыі [[грэчаскія калоніі|грэчаскіх калоній]] на востраве ўзніклі гарады-рэспублікі. У [[68 да н.э.]] гэты востраў заваявалі [[Рымская імперыя|рымляне]]. Калі на Крыце з’явілася [[хрысціянства]], невядома. Відаць, першым епіскапам на востраве быў Ціт, які, паводле [[Біблія|Бібліі]], пражыў 94 гады, да якога звяртаўся ў пасланні апостал [[Павел, апостал|Павел]] ([[64]]).