Спаса-Праабражэнская царква (Смальяны): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ': Гл.таксама Спаса-Праабражэнская царква, Чашнікі '''Царква ў гонар Праабражэння Гасподн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:11, 2 ліпеня 2012

Гл.таксама Спаса-Праабражэнская царква, Чашнікі

Царква ў гонар Праабражэння Гасподнягаправаслаўны храм, помнік архітэктуры. Размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы вёскі Смаляны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 2-й палавіне 18 ст. з дрэва.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства стылю барока. Манументальны крыжова-купальны будынак 3-яруснай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы ярус — абхадная галерэя-гульбішча пад 1-схільным дахам, другі — 4-гранны аб'ём, завершаны па гранях трохвугольнымі франтонамі і фланкіраваны з франтальнага фасада дзвюма 2-яруснымі (васьмярык на чацверыку) шатровымі вежамі, трэці — 8-гранны светлавы барабан, накрыты звонападобным гранёным купалам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі адзінарнымі і здвоенымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі.

Інтэр'ер і іканастас

У інтэр'еры акаймаваны балюстрадай светлавы барабан з купальным перакрыццем падтрыманы аркай і 2 слупамі. Апсіда вылучана ярусным разным іканастасам, пры ўваходзе размешчаны хоры. Купальны плафон і грані барабана пакрыты размалёўкай «Дванаццаць апосталаў» (18 ст.). Абразы «Жанчыны-міраносіцы» (канец 18 ст.), «Каранаванне Маці Божай» (18 ст.), «Укрыжаванне» (19 ст.), «Святы Мікалай» (1851), «Тайная вячэра» (1-я палавіна 19 ст.). Напрастольны крыж 1-й палавіны 19 ст.

Літаратура

  • Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 373.
  • Спаса-Праабражэнская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 115.
  • Спаса-Праабражэнская царква // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 466-467.