Віцебскае народнае мастацкае вучылішча: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
 
== Прыезд Малевіча. Ад'езд Шагала ==
Прыезд у г. Віцебск у лістападзе 1919 г. [[Казімір Малевіч|Казіміра Севярынавіча Малевіча]], вядомага рускага авангардыста і стваральніка супрэматызму, адзначыў новы этап у жыцці вучылішча. Галоўным спосабам зносін настаўніка з вучнямі сталі лекцыі, даклады і гутаркі.
 
Майстэрня Малевіча набыла папулярнасць сярод навучэнцаў, якія сталі пераходзіць да Казіміра Севярынавіча з іншых класаў. Асаблівай папулярнасцю карысталася аб'яднанне "Утвердителей нового искусства" (УНОВИС), якое канчаткова сфарміравалася ў лютым 1920 года. Найбольш актыўнымі членамі УНОВИСа былі: К.С. Малевіч, В.М. Ермалаева, Н.О. Коган, Л.М. Лісіцкі - сярод выкладчыкаў; І.Г. Чашнік, І.І. Чарвінка, Г.І. Наскоў, Л.А. Юдзін, І.Т. Гаўрыс, Л.М. Хідзекель - сярод вучняў. Займаючы афіцыйную пасаду кіраўніка майстэрні, К.С. Малевіч стварыў абсалютна новую сістэму выкладання - Адзіную аўдыторыю жывапісу УНОВИСа, у якую аб'ядналіся ўсе майстэрні за выключэннем акадэмічнай і скульптурнай. Наватарскія метады адукацыі ва УНОВИСе дазвалялі вучням удасканальваць ідэі сваіх педагогаў і выяўляць самастойнасць у спосабах рэалізацыі ідэй супрэматызму. Таму не выпадкова, што ўжо ў 1920 г. адбылася "Першая выстава УНОВИСа" ў г. Маскве, а ў чэрвені гэтага ж года члены аб'яднання ўдзельнічалі ў Першай Усерасійскай канферэнцыі выкладчыкаў і навучэнцаў дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрняў, а таксама сталі аднымі з першых сярод новых мастацкіх школ краіны.