Куэрнавака: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 61:
Галоўнай культурай, якая абгрунтавалася на тэрыторыі горада была культура ацтэкаў-тлауікаў. Яны засялялі гэтую вобласць, па меншай меры, з 12 ст. Аднак, ёсць сляды знаходжання больш ранніх груп альмекоідаў і тальтекаў. Першыя ўварвання з поўначы ў вобласць народаў Даліны Мехіка адбылося ў 12 ст., калі правадыр па імі Шолотль (Xolotl) (кіраўнік Цешкоко) заваяваў вялікую частку даліны Мехіка. Саюзныя плямёны [[Чычымекі | чычымекаў]] таксама прайшлі з поўначы ў паўночную частку штата, вырабячы Тэчынцекуітлу (Techintecuitla) уладаром вобласці Куэрнавакі. Згодна з Анналамі [[Тлателолько]], у 1365 уладар Куэрнавакі Макуільшочытль (Macuilxochitl) паспрабаваў захапіць зямлі удалечыні ад Даліны Мехіка, але быў сустрэты уладаром [[Чалько]] Цалькуальцітланам (Tzalcualtitlan) з падобнымі амбіцыямі. Першы ацтэкскі імператар [[Акамапічтлі]] (Acamapichtli), у 1370-х пачаў пашыраць сваю імперыю на поўдзень ад Даліны Мехіка. Яго пераемнік Уіцыліуітль (Huitzilihuitl) хацеў таксама захапіць наваколлі Куэрнавакі з-за багацця бавоўны ў тых месцах, якія называліся Tlalnahuatl ў тыя часы. Ён хацеў ажаніцца з дачкой кіраўніка Тлальнауатля, але атрымаў адмову. Гэта акалічнасць прывяла да пачатку вайны, якая скончылася перамогай [[Ацтэкі | ацтэкаў]] у 1396. Уіцыліуітль ажаніўся з прынцэсай, і ў выніку гэтага саюза нарадзіўся будучы імператар ацтэкаў [[Мантэсума I]]. Дазвол на заваёву Куэрнавакі быў дадзен Акамапічтлі. Захопленае валоданне было амаль роўна па плошчы сучаснаму штату [[Марэлас]], і неўзабаве пераназваны ў Куаунауак ацтэкамі. З 1403 па 1426 гэтая правінцыя ўзмацнілася, падпарадкаваўшы суседнія народы, такія як коауішкі (Coauixcas). У рэшце рэшт, правінцыя, якой тады правіў Микиуиш (Miquiuix), паўстала супраць [[ацтэкская імперыя | ацтэкскай імперыі]]. Паўстанне было задушана Тотокіуацынам (Totoquihuatzin) і Нецауалькайотлем (Netzahualcoyotl) у 1433.
 
Падчас іспанскага заваявання кіраваў Куэрнавакой Іцоуацын (Itzohuatzin). Гэта быў багаты і густанаселены горад з буйнымі гаспадаркамі. Яшчэ да заваёвы [[Тэначтытлан]] а, Куэрнаваку захапіў [[Гансала дэ Cандаваль| Г. дэ Сандаваль]] (Gonzalo de Sandoval), і пазней далучыў да валадарстваў [[Картэс, Эрна Картэс| Э. Картэсам]] (Hernán Cortés), які заснаваў тут сваю рэзідэнцыю. У 1529 [[францішкане]] заснавалі ў Куэрнаваке свой пяты манастыр у Новай Іспаніі. У 1646 гэтая правінцыя некалькі разоў была рэарганізавана. У 1786 Новая Іспанія была падзелена на 12 правінцый, а ў 1824 Куэрнавака была спачатку акругай горада Мехіка. На працягу [[Мексіканская вайна за незалежнасць | Мексіканскай вайны за незалежнасць]], [[Марэлас, Хасэ Марыя Марэлас| Х. М. Марэлас]] (José María Morelos) быў пасаджаны ў турму ў Палас дэ Картэс ў лістападзе 1815. Армія А. дэ Ітурбідэ (Agustín de Iturbide) прайшла праз Куэрнаваку, змагаючыся з [[Герэра, Вісэнтэ Герэра| В. Герэра]] (Vicente Guerrero) у 1820, і прайшла зноў у 1821, ужо ўзначальваючы Армію Трох гарантый.
 
== Зноскі ==